«Інавацыйная кардыялогія – 2026»
«Інавацыйная кардыялогія – 2026»
III Міжнародны кангрэс адбудзецца 8 – 9 кастрычніка 2026 г. у г. Мінску
05.07.2026

Бланк_ИК26-m-new-logo.png

Шаноўныя калегі!

Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Паркам высокіх тэхналогій запрашаюць вас прыняць удзел у III Міжнародным кангрэсе «Інавацыйная кардыялогія», які адбудзецца 8 – 9 кастрычніка 2026 г. у г. Мінску.

Мерапрыемства плануецца як унікальная інтэрактыўная прастора для абмеркавання інавацыйных навуковых распрацовак і клінічных практык у галіне высокатэхналагічных метадаў дыягностыкі і лячэння сардэчна-сасудзістай паталогіі, кардыяваскулярнай і R-эндаваскулярнай хірургіі, персаніфікаванай рэабілітацыі.

Тэматычныя напрамкі Кангрэса:

  • Сардэчна-сасудзістая хірургія: інавацыі сёння і заўтра.
  • Інавацыі ў інтэрвенцыйнай кардыялогіі.
  • Інавацыйная клінічная кардыялогія і рэабілітацыя.
  • Выкарыстанне IT-тэхналогій і штучнага інтэлекту ў кардыялогіі і кардыяхірургіі.

У Праграме Кангрэса: пленарнае і секцыйныя пасяджэнні, круглыя сталы, дыскусійныя панэлі, адукацыйныя майстар-класы, сімуляцыйныя трэнінгі, а таксама лекцыі вядучых экспертаў кардыялагічных цэнтраў Рэспублікі Беларусь, блізкага і далёкага замежжа.

Кангрэс аб'яднае вядучых кардыёлагаў, кардыяхірургаў, R-эндаваскулярных хірургаў, спецыялістаў ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі, праменевых дыягностаў і радыёлагаў, рэабілітолагаў, даследчыкаў, медыцынскіх IT-спецыялістаў для сумеснага абмеркавання найноўшых дасягненняў і перспектыўных напрамкаў развіцця кардыялогіі.

Тэзісы: Будзе выдадзены электронны зборнік тэзісаў дакладаў. Прыём тэзісаў – на электронны адрас cardiology2026@vip-clinic.by да 1 жніўня 2026 г.
Правілы прадастаўлення тэзісаў

У рамках Кангрэса будзе праведзены Конкурс тэзісаў маладых вучоных і Конкурс клінічных выпадкаў. Інфармацыя ў файле

Формы ўдзелу ў Кангрэсе: выступленне з лекцыяй/дакладам, публікацыя тэзісаў у электронным зборніку канферэнцыі, удзел у якасці слухача.

Кантакты Аргкамітэта (па пытаннях удзелу ў Кангрэсе): cardiology2026@vip-clinic.by.

Далучайцеся да дыялогу прафесіяналаў і будзьце ў ліку першых, хто ўкараняе тэхналогіі будучыні для здароўя сэрца!

Больш інфармацыі пра Кангрэс і рэгістрацыя – на сайце Кангрэса www.mymmed.com/m/cardiology2026

Да сустрэчы на Кангрэсе!

Яндекс.Метрика