Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам "Антымікробная тэрапія для ўсіх"
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам "Антымікробная тэрапія для ўсіх"
Канферэнцыя адбудзецца 4-5 красавіка 2024
12.03.2024

4-5 красавіка 2024 г. у адпаведнасці з планам работы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на 2024г. у г. Мінску плануецца правядзенне рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Антымікробная тэрапія для ўсіх»


Мэта канферэнцыі: вывучэнне сучасных пытанняў дыягностыкі і антыбактэрыйнай тэрапіі пазабальнічных і нозакаміяльных інфекцый, азнаямленне з перадавымі тэхналогіямі мікрабіялагічных даследаванняў для дыягностыкі інфекцый рознай лакалізацыі і вызначэнні адчувальнасці да антыбактэрыйных прэпаратаў па сучасных стандартах. 

Канферэнцыя накіравана на павышэнне ведаў практычных урачоў па праблеме інфекцый, выкліканых рэзістэнтнымі ўзбуджальнікамі, аб'яднанне намаганняў розных спецыялістаў па стрымліванню антыбіётыкарэзістэнтнасці з мэтай паляпшэння якасці аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыямі.

Даклады вядучых спецыялістаў з Беларусі і краін блізкага замежжа будуць прысвечаны наступным праблемам:

  • Эпідэміялогіі назакаміяльных і пазабальнічных інфекцый 
  • Тэрапіі інфекцый, выкліканых полірэзістэнтнымі ўзбуджальнікамі
  • Інфекцыйнаму кантролю і стратэгіі прадухілення распаўсюджвання антыбіётыкарэзістэнтнасці
  • Агляду сучасных рэкамендацый па лячэнні
  • Перспектывам антымікробнай тэрапіі і прафілактыкі розных інфекцый

Для ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца ўрачы наступных спецыяльнасцей: анестэзіёлагі-рэаніматолагі, акушэры-гінеколагі, бактэрыёлагі/мікрабіёлагі, урачы агульнай практыкі, інфекцыяністы, клінічныя фармаколагі, кардыёлагі, пульманолагі, тэрапеўты, хірургі, уролагі, эпідэміёлагі, траўматолагі-артапеды.

Регистрация


Арганізатары


org.png

Кантакты

Па пытаннях удзелу ў навуковай праграме:
Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ГУ РКМЦ Упраўлення спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Галіцкая Святлана Сяргееўна
Факс: (017) 543-42-54; e-mail: info@vip-clinic.by

Па пытаннях спонсарскага ўдзелу:
Кангрэс-аператар «МедыяНорма»
Гурская Вольга Аляксееўна
e-mail: gurskaya@recipe.by

Яндекс.Метрика