
22 чэрвеня ў РКМЦ ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання
Пакуль мы памятаем — мы непераможныя.
24.06.2026
85 гадоў таму, 22 чэрвеня 1941 года, Беларусь першай прыняла вераломны ўдар вайны. Страціўшы кожнага трэцяга, але не скарыўшыся, наш народ разам з іншымі выратаваў свет ад нацызму.

Гэтая цішыня — наша даніна памяці пакаленню Пераможцаў. Памяць, якую ніхто не мае права перапісаць.
Дзякуй кожнаму, хто далучыўся.
Мы памятаем. Мы ганарымся. Мы разам.


