
Бярэм астэапароз пад кантроль
Для Вашага камфорту кожны аўторак працуе кабінет астэапарозу, дзе Вы зможаце выканаць рэнтгенаўскую дэнсітаметрыю і адразу пасля даследавання ўрач-рэўматолаг абмяркуе з Вамі вынікі і прызначыць лячэнне ў выпадку неабходнасці.
26.01.2023
Для кансультацыі ўрача-рэўматолага пасля рэнтгенаўскай дэнсітаметрыі пажадана мець вынікі:
- рэнтгенаўскай дэнсітаметрыі папярэдняй (калі выконвалася ў іншай установе),
- біяхімічны аналіз крыві (кальцый, фосфар, магній, шчолачная фасфатаза, мачавіна, креацінін, білірубін, АСТ, АЛТ, глюкоза, халестэрын, агульны бялок), агульны аналіз крыві.
- рэнтгенаўскія здымкі пазваночніка (грудны, паяснічны аддзелы) або КТ, МРТ названых аддзелаў пазваночніка (даўнасцю не больш за 2 гады).
Пры адсутнасці неабходных абследаванняў урач-рэўматолаг зможа накіраваць Вас на даабследаванне ў нашым клінічным цэнтры на платнай аснове, а абмеркаваць атрыманыя вынікі Вы зможаце на паўторнай кансультацыі.
Як патрапіць на кансультацыю да лекара-рэўматолага ў РКМЦ?
- Патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр для запісу на прыём
- У рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг
- Аплаціць кошт у касе РКМЦ або праз АРІП
- Прыйсці на прыём у прызначаны час.