
Напярэдадні калядных свят і Новага года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, галоўны ўрач дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Абельская Ірына Сцяпанаўна ініцыявала правядзенне дабрачыннай акцыі, накіраванай на аказанне дапамогі людзям з інваліднасцю, якія зарэгістраваны ў дзяржаўнай установе "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна г. Мінска" аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў №2.
У дабрачыннай акцыі актыўны ўдзел прынялі супрацоўнікі дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія сабралі сродкі асабістай гігіены для выхаванцаў тэрытарыяльнага цэнтра.
Дабрачынная акцыя была праведзена 23 снежня 2024 года пры падтрымцы і ўдзеле адміністрацыі Фрунзенскага раёна ў асобе: кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска Шкруднева С.А., намесніка кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска Германовіч В.М., начальніка ўпраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска Грыцковай Л.Г., дырэктара ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна г.Мінска" Куіш Т.А.
У віншавальных словах выхаванцам, іх бацькам і супрацоўнікам тэрытарыяльнага цэнтра сенатар пажадала міру і дабра, падтрымкі блізкіх, здароўя і навагодняга цуду.
З адміністрацыяй тэрытарыяльнага цэнтра былі агавораны праблемныя пытанні ў арганізацыі побыту і рэабілітацыі іх выхаванцаў. Абмеркаваны пытанні доўгатэрміновага ўзаемадзеяння.