Дні беларускай навукі ў павільёне Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе "ЭКСПА-2020"
Дні беларускай навукі ў павільёне Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе "ЭКСПА-2020"
У павільёне Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе ЭКСПА-2020» 2 і 3 лютага 2022 г. праходзілі Дні беларускай навукі
09.02.2022

Сусветная выстава ЭКСПА з'яўляецца самай значнай міжнароднай падзеяй выставачнага бізнесу. Гэта не толькі найбуйнейшая міжнародная выстава найноўшых навукова-тэхнічных дасягненняў, але і злучэнне гісторыі, традыцый, культуры ўсяго свету. Галоўная тэма ЭКСПА-2020 у Дубаі - "Аб'ядноўваючы розумы, ствараем будучыню". Колькасць удзельнікаў-190 краін.

dbn1.jpg

У павільёне Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе "ЭКСПА-2020" 2 і 3 лютага 2022 г. праходзілі Дні беларускай навукі – прэзентацыя даследчага і інавацыйнага патэнцыялу.

dbn10.jpg

Праграмай мерапрыемства было прадугледжана правядзенне трох секцый "Актуальныя трэнды ў навуцы і інавацыях Беларусі", "Машынабудаванне і прыборабудаванне" і "Медыцына, фармацэўтыка, біятэхналогіі і інфармацыйныя тэхналогіі ў медыцыне".

dbn11.jpg

Супрацоўнікі РКМЦ Слабадзін Юрый Валер'евіч, намеснік галоўнага ўрача па хірургіі, кандыдат медыцынскіх навук, Камінская Таццяна Віктараўна, загадчык аддзела па навукова-адукацыйнай рабоце і міжнародных сувязях, кандыдат медыцынскіх навук прынялі ўдзел у рабоце секцыі №3 "Medicine|, Pharmaceuticals, Biotechnology Technologies in Medicine» і выступілі з дакладамі: «Multidisciplinary clinical medical center: medical activity in modern conditions» и «Organization of scientific and educational activities in a multidisciplinary clinical medical center».

dbn12.jpg

Пасля заканчэння секцыі адбыліся дзелавыя перагаворы беларускіх удзельнікаў з прадстаўнікамі замежных устаноў медыцыны і аховы здароўя: з патэнцыяльнымі партнёрамі ў павільёнах наступных краін: Казахстан, Турцыя, ААЭ, Таджыкістан, а таксама з прадстаўнікамі медыцынскага цэнтра "Cleveland Clinic ABU DHABI". Інфармацыйныя матэрыялы аб ГУ РКМЦ былі перададзены для краін удзельніц ЭКСПА 2020.

dbn13.jpg

Набытая інфармацыя, новыя прафесійныя міжнародныя кантакты будуць садзейнічаць развіццю даследчага і інавацыйнага патэнцыялу ГУ РКМЦ і аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Яндекс.Метрика