
Гэта традыцыйная штогадовая сустрэча вядучых спецыялістаў у галіне хірургіі грыж з міжнародным удзелам.
Але ў гэтым годзе абмеркаванні выйшлі далёка за межы герніялогіі: пагутарылі не толькі на тэму сучасных магчымасцей хірургічнага лячэння, але і закранулі важныя пытанні рэабілітацыі і павышэння якасці жыцця пацыентаў.

У працы гэтага маштабнага мерапрыемства прыняў удзел урач-хірург, загадчык аперацыйным аддзяленнем ДУ «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Кухарчык Міхаіл Сяргеевіч. Яго даклад на тэму «Калі ўсё пайшло не па плане: ускладненні ў відэаасіставанай герніялогіі» выклікаў актыўную цікавасць і абмеркаванне сярод слухачоў.
Атрыманыя на з'ездзе новыя веды актыўна пачалі ўкараняцца ў працу хірургічнага аддзела РКМЦ.


