Навіны праекта "Сучасная медыцына ў рэгіёны"
Навіны праекта "Сучасная медыцына ў рэгіёны"
30 лістапада 2023 года супрацоўнікі РКМЦ у рамках праекта "Сучасная медыцына ў рэгіёны" правялі шэраг сумесных хірургічных умяшанняў на базе УАЗ "Баранавіцкая гарадская бальніца".
06.12.2023

photo1701848473.jpg

У рамках майстар-класа была выканана малаінвазіўная хірургія пахвінных кіл. Кухарчык Міхаіл Сяргеевіч, урач-хірург хірургічнага аддзела РКМЦ, на першай аперацыі выступіў у ролі аператара, а на астатніх асіставаў супрацоўнікаў Баранавіцкай бальніцы. У працэсе аперацый былі адпрацаваны многія методыкі і разабраны праблемныя тэхнічныя і тактычныя пытанні, якія могуць узнікнуць у ходзе хірургічнага ўмяшання. Гэта дазволіць укараніць гэты від сучаснага лячэння пахвінных кіл у практыку Баранавіцкай гарадской бальніцы.

Таксама, у рамках рэалізацыі 3 этапа праекта "Сучасная медыцына ў рэгіёны", 04 снежня 2023 года была праведзена аперацыя сумесна са спецыялістамі УАЗ "Віцебская абласная клінічная бальніца" - лапараскапічная хірургія рака абадковай кішкі. Аперацыю выконвалі: аперуючы хірург - намеснік галоўнага ўрача па хірургіі РКМЦ Слабадзін Юрый Валер'евіч, намеснік галоўнага ўрача па хірургіі УАЗ «Віцебская абласная клінічная бальніца» Салмін Ілля Міхайлавіч - асістэнт, урач-анестэзіёлаг УАЗ "Віцебская абласная клінічная бальніца", Новікаў Дзмітрый Мікалаевіч працаваў у анестэзіялагічнай брыгадзе.

Інфармуем, што праект "Сучасная медыцына ў рэгіёны" працягваецца. Праект уключае наступныя этапы:

  1. правядзенне навучальных заняткаў па адукацыйных праграмах павышэння кваліфікацыі і (або) навучальных курсаў з адпрацоўкай мануальных навыкаў на трэнажорах-сімулятарах, этапны падрабязны разбор аператыўных умяшанняў і дыягнастычных маніпуляцый, якія выконваюцца ў РКМЦ, у рэжыме прамой трансляцыі з аперацыйных і запісаных на лічбавыя носьбіты;
  2. правядзенне на абсталяванні арганізацыі аховы здароўя рэгіёну аператыўных умяшанняў і дыягнастычных маніпуляцый спецыялістамі Цэнтра сумесна з урачамі-спецыялістамі, якія прайшлі навучанне;
  3. сумесныя аператыўныя ўмяшанні на базе РКМЦ пацыенту з рэгіёну;
  4. метадалагічная дапамога ў працэсе ўкаранення новых дыягнастычных і хірургічных метадаў даследавання і лячэння ў практыку работы раённых бальніц, у тым ліку з прымяненнем дыстанцыйнага кансультавання і тэлемедыцыны.

Геаграфія ўдзельнікаў пашыраецца.

Заяўкі на ўдзел і дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375175434411, адукацыйны сімуляцыйны цэнтр РКМЦ.

Яндекс.Метрика