Адукацыйны праект "Эндавідэахірургія у рэгіёны"
Адукацыйны праект "Эндавідэахірургія у рэгіёны"
Удзел у праекце дазволіла Лунінецкай ЦРБ Брэсцкай вобласці ўкараніць малаінвазіўную хірургію пахвінных грыж
03.03.2021

У рамках 4 этапу адукацыйнага праекта "Эндавідэахірургія ў рэгіёны" у лютым 2021 года ў Лунінецкай ЦРБ Брэсцкай вобласці ўкаранілі малаінвазіўную хірургію пахвінных грыж: татальная эндаскапічная перадбрушынная герніяпластыка і трансабдамінальная перадбрушынная герніапластыка.

Увосень 2020 года хірургі Лунінецкай ЦРБ прайшлі навучанне па гэтым кірунку на базе адукацыйнага сімуляцыйнага цэнтра дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ім былі дадзены актуальныя тэарэтычныя даныя па названым метадзе хірургіі з падрабязным разборам уласных відэаматэрыялаў, наяўных у базе нашага адукацыйнага цэнтра. А таксама быў праведзены адукацыйны сімуляцыйны цыкл адпрацоўкі мануальных навыкаў на выскарэалістычных віртуальных сімулятарах і лапараскапічных боксах. Пасля заканчэння навучання нашы выкладчыкі наведалі Лунінецкую ЦРБ Брэсцкай вобласці і правялі навучальны майстар клас па малаінвазіўнай хірургіі пахвінных грыж непасрэдна ў аперацыйнай дадзенай бальніцы з выкарыстаннем наяўнага абсталявання.

evr1.jpg

На сённяшні дзень хірургамі Лунінецкай ЦРБ Брэсцкай вобл. паспяхова ўкаранёны гэты метад хірургіі пахвінных грыж і яны прыступілі да самастойнага выканання вывучаемых аператыўных умяшанняў.    

Падрабязнасці аб удзеле ў праекце «Эндавідэахірургія ў рэгіёны» якая рэалізуецца адукацыйным сімуляцыйным цэнтрам дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на нашым сайце і па тэлефонах +37517 543-42-95 и +375 17 543-44-11.

Удзел у праекце даступны ўсім рэгіёнам Рэспублікі Беларусь

Яндекс.Метрика