Прафілактыка і дыягностыка уралагічных захворванняў мужчын пасля 45 гадоў
Прафілактыка і дыягностыка уралагічных захворванняў мужчын пасля 45 гадоў
Рэкамендацыі спецыяліста
27.09.2024

Мужчынскія захворванні, такія як рак прадсталёвай залозы, дабраякасная гіперплазія прадсталёвай залозы (адэнома прастаты), эрэктыльная дысфункцыя, узнікаюць у асноўным пасля 40-45 гадоў. 

 Артэрыяльная гіпертэнзія, атэрасклероз, цукровы дыябет, метабалічны сіндром - агульныя захворванні, якія могуць спрыяць развіццю паталогій уралагічнага профіля. Напрыклад, чалавек з узростам набыў дыябет 2 тыпу, атлусценне, спадарожную кардыялагічную паталогію. Гэта можа быць драйверам развіцця мачакаменнай хваробы, эрэктыльнай дысфункцыі, схіляць да анкапаталогіі.

Што тычыцца прафілактыкі захворвання, то тут мы гаворым пра здаровае рацыянальнае харчаванне, адмову ад шкодных звычак, дазаваная фізічная актыўнасць, захаванне рэжыму працы і адпачынку, дастатковы сон, псіхічны дабрабыт —  усё гэта спрыяльна адбіваецца на здароўе ў цэлым і на уралагічным у прыватнасці.

Якія даследаванні ў галіне ўралогіі трэба праходзіць мужчынам?
У Беларусі з 45 гадоў рэкамендаваны скрынінг мужчын у адносінах да раку прадсталёвай залозы. Аналіз крыві на ПСА (прастатспыцiфiчны антыген), па нормах, выконваецца 1 раз у 2 гады.

Таксама штогод варта выконваць УГД нырак і мачавога пузыра з ацэнкай аб'ёму рэшткам мачы пасля мачавыпускання, калі мы гаворым пра мужчын сталага і пажылога ўзросту.

Але ўвогуле, дыспансерызацыю варта пачынаць з наведвання тэрапеўта. Ён запаўняе розныя анкеты, прызначае базавыя агульнаклінічныя даследаванні і потым адпраўляе пацыента да вузейшых адмыслоўцаў, калі ў гэтым ёсць неабходнасць.

Яндекс.Метрика