Прафсаюзы - дзецям
Прафсаюзы - дзецям
1 чэрвеня – Дзень аховы дзяцей
01.06.2023

У рамках дня аховы дзяцей, члены Першаснай прафсаюзнай арганізацыі РКМЦ наведалі выхаванцаў Смалявіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзе на гэты момант дружнай сям'ёй пражываюць 14 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў.

На спонсарскую дапамогу было выдзелена 1400 BYN. На гэтыя грашовыя сродкі было набыта адзенне, абутак і цацкі для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку. Усе рэчы падбіраліся на падставе ўзросту і інтарэсаў дзяцей: спартсмены, мастакі, аматары машынак.

Наш Цэнтр падтрымлівае шэфства над Смалявіцкім сацыяльна-педагагічным цэнтрам са снежня 2009 года. Работнікі цэнтра наведваюць дзяцей, якія знаходзяцца ў ім, некалькі разоў на год і аказваюць прытулку бязвыплатную спонсарскую дапамогу.

Яндекс.Метрика