З днём народнага адзінства!
З днём народнага адзінства!
Віншаванне ад галоўнага ўрача Цэнтра.
17.09.2024

Дарагія сябры!

Пра адно з самых маладых святаў суверэннай Беларусі – Дзень народнага адзінства – найперш хочацца сказаць «народжаны часам».

Дзень 17 верасня 1939 года аднавіў гістарычную справядлівасць у дачыненні да беларускага народа, даў магчымасць жыць разам, абараняць свае інтарэсы, будаваць будучыню ў адзінай сям'і. Менавіта адзінства і згуртаванасць дапамагаюць нам пераадольваць самыя цяжкія перыяды нашай гісторыі і займаць дастойнае месца на міжнароднай арэне.

Дазвольце пажадаць усім жыць у міры і згодзе, памнажаць патэнцыял і славу роднай краіны, захаваць традыцыі і самабытнасць.

З Днём народнага адзінства!

Галоўны ўрач
І.С.Абельская

Яндекс.Метрика