
Са святам 8 сакавіка!
З міжнародным жаночым днём
07.03.2024
Самы далікатны, светлы і цудоўны дзень у годзе - 8 Сакавіка!
Пачатак вясны, пачатак жыцця ў прыродзе, першая цеплыня!
Дарагія сябры-калегі, мілыя дамы!
Няхай прыгажосць прыроды натхняе і сімвалізуе пачатак чагосьці вельмі жаданага і прыгожага ў вашым жыцці.
Няхай кожны дзень будзе напоўнены мірам і радасцю, павагай і любоўю блізкіх.
Жадаю вам добрага здароўя, дабрабыту, кахання і ажыццяўлення ўсіх намечаных планаў і новых дасягненняў!
Са святам - Міжнародным жаночым днём!
Галоўны ўрач І.С.Абельская