З клопатам пра сэрца
З клопатам пра сэрца
РКМЦ 9–10 красавіка 2026 года прымае ўдзел у IX З'ездзе кардыёлагаў, кардыяхірургаў, рэнтгенаэндаваскулярных хірургаў і арытмолагаў Рэспублікі Беларусь
17.04.2026

Фото съезд-3.jpg

IX З'езд кардыёлагаў, кардыяхірургаў, рэнтгенаэндаваскулярных хірургаў і арытмолагаў Рэспублікі Беларусь, які праходзіць у г. Мінску 9–10 красавіка 2026 года, – адна з галоўных падзей года ў свеце сардэчна-сасудзістай медыцыны, арганізатарамі якой выступілі Міністэрства аховы здароўя, РНПЦ «Кардыялогія» і ДУ «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Упраўлення справамі Прэзідэнта.

Медыцынскі форум сабраў больш за 500 спецыялістаў з усёй краіны і замежных экспертаў. У цэнтры ўвагі – укараненне высокатэхналагічных метадаў, якія яшчэ нядаўна лічыліся фантастыкай, а сёння сталі ўжо руціннай практыкай. Галоўныя тэмы – ранняя дыягностыка захворванняў сэрца і новыя метады лячэння. Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўваюць пытанні, прысвечаныя арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі і кардыявізуалізацыі. У рамках з'езда праходзяць 24 секцыі па актуальных пытаннях кардыялогіі, кардыяхірургіі, рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі, арытмалогіі, візуалізацыі, а таксама практычныя майстар-класы.

З сістэмным дакладам па комплекснай ацэнцы рызык у кардыялогіі на адкрыцці з'езда выступіла галоўны ўрач РКМЦ, доктар медыцынскіх навук, прафесар, Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь Абельская Ірына Сцяпанаўна.

Спецыялісты РКМЦ прынялі ўдзел у з'ездзе ў рамках розных секцый з дакладамі па тэматыцы кардыяхірургіі, рэнтгенаэндаваскулярнаму лячэнню, лабараторнай дыягностыцы, патамарфалогіі і інш.

Удзельнікі з'езда абмяняліся вопытам і азнаёміліся з найважнейшымі дасягненнямі ў лячэнні сардэчна-сасудзістых захворванняў, новымі тэхналогіямі і інавацыямі ў галіне кардыялогіі. На тэматычных сімпозіумах абмеркаваны актуальныя пытанні прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння хвароб сістэмы кровазвароту з пазіцый сусветнага вопыту і доказальнай медыцыны.

Фото съезд.jpg

Атрыманыя на з'ездзе новыя веды будуць укаранёны ў працу РКМЦ!

Яндекс.Метрика