
9 ліпеня 2024г. Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр наведалі прадстаўнікі аўтарытэтных СМІ краін - удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва - Ірана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана.
Галоўны ўрач ГУ РКМЦ, д.м.н, Ірына Сцяпанаўна Абельская азнаёміла гасцей з клінічнай, навуковай і адукацыйнай платформамі ўстановы. Была адзначана магчымасць атрымання высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі ў рамках медыцынскага турызму пры спалучэнні камфортных умоў знаходжання пацыентаў з даступнымі коштамі.
Прадстаўнікі СМІ наведалі клінічны адукацыйны сімуляцыйны цэнтр, на базе якога медыцынскія работнікі могуць адпрацоўваць выкананне высокатэхналагічных хірургічных умяшанняў, дыягнастычных працэдур і аказання неадкладнай дапамогі на манекенах і сімулятарах высокай ступені рэалістычнасці.
Журналісты адзначылі шырокі патэнцыял шматфункцыянальнага клінічнага медыцынскага цэнтра, абсталяванага па сучасных стандартах, яго магчымасці, а таксама ў цэлым медыцынскай галіны нашай краіны.