
Супрацоўнікі РКМЦ сабралі гігіенічныя сродкі для пансіянату «Каласок»
Дабрачынная акцыя дазволіла забяспечыць пражываючых у пансіянаце неабходнымі сродкамі на цэлы месяц.
07.05.2026
У дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве галоўнага ўрача Абельскай Ірыны Сцяпанаўны была праведзена штогадовая дабрачынная акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы за правы інвалідаў.

Дзякуючы неабыякавасці і актыўнай сацыяльнай пазіцыі супрацоўнікі Цэнтра за лічаныя дні закрылі патрэбу ў забеспячэнні гігіенічнымі сродкамі пражываючых грамадзян у ДУ «Стаўбцоўскі сацыяльны пансіянат «Каласок»» на цэлы месяц!


«Дапамагаць уразлівым катэгорыям грамадзян – гэта адна з асноўных задач развітога сацыяльнага грамадства», – Галоўны ўрач Цэнтра Абельская І.С.



