Стартаваў рэспубліканскі адукацыйны праект "Запусці сэрца"
Стартаваў рэспубліканскі адукацыйны праект "Запусці сэрца"
Навучэнцы 10-х класаў Беларусі прымуць удзел у гэтым унікальным праекце
18.03.2024

Па ініцыятыве спецыялістаў Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта і Беларускага таварыства сімуляцыйнага навучання ў медыцыне, пры падтрымцы міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі пачынаецца рэалізацыя новага навучальнага праекта «Запусці сэрца».

Мэта - навучанне моладзі навыкам аказання першай дапамогі пры спыненні сэрца. Удзельнікамі міжведамаснага праекту стануць дзесяцікласнікі ўсіх рэгіёнаў краіны. Спецыялісты навучаць іх базавым навыкам аказання першай дапамогі пры станах, якія ўяўляюць пагрозу для жыцця і (або) здароўя чалавека, метаду аказання сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.

У рамках шостага школьнага дня школьнікі будуць атрымліваць навыкі базавай сардэчна-лёгачнай рэанімацыі пры пагражаючых жыццю станах.

zap_H1.png

Першае мерапрыемства праекту адбылося 16 сакавіка. РКМЦ наведалі старшакласнікі Мінска і Мінскага раёна. Тэарэтычнае і практычнае навучанне з выкарыстаннем профільнага абсталявання правялі спецыялісты сімуляцыйнага цэнтра.

  • Тэарэтычная частка мерапрыемства - разгляд прынцыпаў аказання першай дапамогі, заснаваных на рэкамендацыях "Міжнароднага кіраўніцтва па першай дапамозе і рэанімацыі-2021", а таксама вывучэнне пытанняў правядзення Базавай сардэчна-лёгачнай рэанімацыі ў адпаведнасць з сучаснымі пратаколамі. 
  • Практычная частка - адпрацоўка практычных навыкаў на сучасных трэнажорах і сімулятарах, вырашэнне сітуацыйнай задачы ў рэальным рэжыме часу з прымяненнем мануальных навыкаў.
photo_5458705581708795534_y.jpg

У сувязі з пачаткам праекта, да навучэнцаў 19-й гімназіі Мінска далучыліся намеснік міністра аховы здароўя Юрый Горбіч і намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

zap_H3.png

Праект працягнецца да 11 траўня і завершыцца 18 траўня флэшмобам.

Яндекс.Метрика