
Траўматалагічны кабінет
МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАПАМОГА, ЯКАЯ АКАЗВАЕЦЦА СПЕЦЫЯЛІСТАМІ ТРАЎМАТАЛАГІЧНАГА КАБІНЕТА
У траўматалагічным кабінеце Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра вядзецца прыём пацыентаў з траўмамі і паталогіямі апорна-рухальнага апарата.
Выконваюцца наступныя віды маніпуляцый:
- лячэбная мяккая, эластычныя і гіпсавая імабілізацыі;
- рэпазіцыі адломкаў пры пераломах;
- ліквідацыя вывіхаў;
- дыягнастычныя пункцыі суставаў;
- унутрыскураныя блакады па Вайе;
- унутры- і калясустаўнае ўвядзенне лекавых прэпаратаў (гармонаў, хондрапратэктараў, пратэзаў сінавіальнай вадкасці).
Амбулаторныя аператыўныя ўмяшанні:
- астэасінтэз адломкаў пры пераломах;
- шво сухажылляў згінальнікаў і разгінальнікаў пальцаў кісці;
- пры статычных дэфармацыях ступняў - бурсэкзастазэктамія па Шэдэ, міятранспазіцыя па Макбрайду;
- выдаленне наватвораў мяккіх тканак і костак (гігром, гангліяў, экзастозаўў, энхандром, кіст) з пластыкай капсульнага апарата суставаў;
- аперацыі пры захворваннях кісці - гангліях, стэназіруючых лігаментытах, кантрактуры Дзюпюітрэна;
- ссячэнне падэшвеннага апанеўроза пры хваробе Ледэрхозе;
- аперацыі на нервах: неўроліз, сячэнне або перасоўванне балючых неўром; скурная аўтапластыка грануліруючых ран;
- выдаленне металаканструкцый.
ПАРАДАК АКАЗАННЯ ДАПАМОГІ
Прыём пацыентаў артапедам-траўматолагам ажыццяўляецца на дагаворнай аснове.
Кабінет працуе штодня з 8.00 да 20.00 з адной рабочай суботай у месяц (9.00 – 15.00).
Для запісу на прыём да артапеда-траўматолага і для атрымання даведачнай інфармацыі звяртайцеся ў кантакт-цэнтр па тэл. 8 (017) 543-44-44 и 8 (029) 543-44-45.
Прыём вядуць
Дудзінскі Андрэй Казіміравіч
Урач артапед-траўматолаг