МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАПАМОГА, ЯКАЯ АКАЗВАЕЦЦА СПЕЦЫЯЛІСТАМІ ЖАНОЧАЙ КАНСУЛЬТАЦЫІ
Ахова рэпрадуктыўнага здароўя, мацярынства і дзяцінства, стварэнне ўсіх магчымых умоў для нараджэння здаровых дзяцей - галоўныя задачы жаночай кансультацыі.
Асноўныя напрамкі нашай работы – прафілактыка і своечасовае выяўленне паталагічных змен у жаночай палавой сферы, якаснае аказанне медыцынскай дапамогі і рэабілітацыя.
Аддзел жаночага здароўя аснашчаны лепшым дыягнастычным абсталяваннем і матэрыяламі, у тым ліку гінекалагічнымі крэсламі імпартнай вытворчасці з убудаванымі відэакальпаскопамі, апаратам УГД экспертнага класа з каляровым доплераўскім карціраваннем, функцыяй 3D, 4D, эластаграфіі, першым у Рэспубліцы Беларусь апаратам для дынамічнай спектральнай візуалізацыі па тэхналогіі Dysis (аптычная біяпсія шыйкі маткі), апаратам для магніта-лазернай тэрапіі гінекалагічных захворванняў.
У аддзяленні жаночага здароўя праводзіцца поўны комплекс абследавання і лячэння ўсіх відаў гінекалагічных парушэнняў.
Вялікая ўвага надаецца прэканцэптыўнай падрыхтоўцы, адэкватнаму выбару сродкаў кантрацэпцыі з улікам стану здароўя кожнай жанчыны, прафілактычнаму абследаванню малочных залоз.
ПАРАДАК АКАЗАННЯ ДАПАМОГІ
Прыём пацыентаў урачамі-гінеколагамі ажыццяўляецца на дагаворнай аснове, у рамках скрынінгавых праграм і па праграмах добраахвотнага медыцынскага страхавання.
Кабінет працуе штодня з 8.00 да 20.00, па суботах з 9.00 да 15.00.
Для запісу на прыём да гінеколага і для атрымання даведачнай інфармацыі звяртайцеся ў кантакт-цэнтр па тэл. 8 (017) 543-44-44 i 8 (029) 543-44-45.