Рентгенооперационная
Рэнтгенааперацыйная

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ РЭНТГЕНААПЕРАЦЫЙНАЙ РКМЦ



Супрацоўнікі рэнтгенааперацыйнай аказваюць дапамогу пацыентам з шырокім спектрам захворванняў:

  • Ішэмічная хвароба сэрца: каранараангіаграфія, стэнціраванне і балонная ангіяпластыка каранарных артэрый;
  • Парушэнні сардэчнага рытму: электрафізіялагічнае даследаванне (ЭФД) і радыёчастотнай аблацыя (РЧА) ачага арытміі, імплантацыя электракардыёстымулятара (ЭКС), штучнага кардыёвертэра-дэфібрылятара (ШКД), сардэчнай рэсінхранізуючай прылады (CRT), падзейнага манітора Reveal LINQ;
  • Захворванні перыферычных артэрый: ангіяграфія, стэнтыраванне і ангіяпластыка артэрый ніжніх канечнасцей;
  • Анеўрызма аорты: ўстаноўка стэнт-графта;
  • Клапанная паталогія: імплантацыя MitraClip пры мітральнай недастатковасці, TAVI пры стэнозе аартальнага клапана;
  • Міёма маткі: эмбалізацыя матачных артэрый;
  • Пухлінныя захворванні органаў брушной поласці: хіміаэмбалізацыя і г. д.;
  • Атэрасклератычнае пашкоджанне брахіацэфальных артэрый: ангіяпластыка і стэнтыраванне сонных і падключычных артэрый.

Перавагамі эндаваскулярных умяшанняў пад рэнтгенаўскім кантролем з'яўляюцца:

  • Мінімальная траўматызацыя, таму што большасць маніпуляцый малаінвазіўныя: выконваюцца праз праколы ў вобласці пахвіны, прамянёвазапясцевага або локцевага сустава;
  • Высокая эфектыўнасць;
  • Нізкая частата ускладненняў;
  • Адсутнасць патрэбы ў наркозе, г. зн. пацыент знаходзіцца ў свядомасці на працягу ўсёй аперацыі;
  • Малыя тэрміны знаходжання ў стацыянары ў параўнанні з традыцыйнымі хірургічнымі ўмяшаннямі;
  • Кароткі аднаўленчы перыяд.

Наш цэнтр аснашчаны ўнікальным абсталяваннем экспертнага класа. Сучасныя ангіяграфічныя комплексы фірмы Siemens (Германія) з інтэграваным дыягнастычным абсталяваннем (аптычны кагерэнтны тамограф, унутрысасудзісты ультрагук) дазваляюць праводзіць інтэрвенцыйны працэдуры любой складанасці. Ва ўмовах гібрыднай аперацыйнай магчыма правядзенне спалучаных умяшанняў на сэрцы і сасудах з удзелам рэнтгена-эндаваскулярных і кардыяхірургаў.


ПАСЛУГІ



ПАРАДАК АКАЗАННЯ ДАПАМОГІ



Аказанне медыцынскай дапамогі магчыма як на платнай, так і на бюджэтнай аснове, а таксама па дагаворах добраахвотнага медыцынскага страхавання. У адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь жыхарам Мінска і Мінскай вобласці многія віды лячэння даступныя за кошт бюджэтных сродкаў.


Кансультацыі спецыяліста хірургічнага профілю

Кансультацыі праводзяцца для ўсіх пацыентаў, накіраваных лечачымі урачамі альбо спецыялістамі любых амбулаторных і стацыянарных медыцынскіх устаноў Рэспублікі Беларусь і замежжа, а гэтак жа для тых, хто звярнуўся самастойна.

Кансультацыі перад шпіталізацыяй праводзяцца па папярэднім запісе-аўторак, чацвер 13.00-14.00 у кабінеце Г 112.

Разгляд медыцынскай дакументацыі ажыццяўляецца гэтак жа па электроннай пошце праз паштовую скрыню endovasc@vip-clinic.by.

Для папярэдняга запісу на кансультацыю і атрымання даведачнай інфармацыі можна скарыстацца паслугамі кантакт-цэнтра па тэл. 8 (017) 543-44-44 i 8 (029) 543-44-45.


Кантакты рэнтгенааперацыйнай

8 (017) 543-43-79 – загадчык аддзялення Пастаялка Андрэй Сцяпанавіч

8 (017) 543-43-80 – ардынатарская

В отделении работают
Пастаялка Андрэй Сцяпанавіч
Загадчык рэнтгенааперацыйнай
Сівак Сяргей Аляксандравіч
Урач рэнтгена-эндаваскулярны хірург
Галенішча Валерый Францавіч
Урач рэнтгена-эндаваскулярны хірург
Клімаў Максім Аляксандравіч
Урач рэнтгена-эндаваскулярны хірург
Пастаялка Андрэй Сцяпанавіч
Загадчык рэнтгенааперацыйнай
  • Спецыялізацыя: рэнтгена-эндаваскулярны хірург
  • Стаж працы: 27 гадоў
  • Вучоная ступень: Кандыдат навук
У картку лекараГлядзець ўсіх лекараў
Сівак Сяргей Аляксандравіч
Урач рэнтгена-эндаваскулярны хірург
  • Спецыялізацыя: Урач рэнтгена-эндаваскулярны хірург
У картку лекараГлядзець ўсіх лекараў
Галенішча Валерый Францавіч
Урач рэнтгена-эндаваскулярны хірург
  • Спецыялізацыя: Урач рэнтгена-эндаваскулярны хірург
  • Стаж працы: 24 года
У картку лекараГлядзець ўсіх лекараў
Клімаў Максім Аляксандравіч
Урач рэнтгена-эндаваскулярны хірург
  • Спецыялізацыя: Урач рэнтгена-эндаваскулярны хірург
  • Стаж працы: 15 гадоў
У картку лекараГлядзець ўсіх лекараў
Яндекс.Метрика