Мы навучым Вас, як не разгубіцца ў крытычнай сітуацыі, не нашкодзіць пацярпеўшаму і дапамагчы чалавеку дажыць да прыезду «Хуткай». Мы навучаем навыкам, якія неабходны для кожнага!
Абсталяванне: імітатары траўмаў і ран, трэнажоры, манекены дарослых і дзяцей, робат-сімулятар чалавека (ЗША, Нарвегія)
працягласць трэнінгу - 16 гадзін (2 дні)
колькасць слухачоў – 6-8 чал.
Вучэбная праграма разлічана на шырокую аўдыторыю слухачоў без медыцынскай адукацыі. Праграма пабудавана па модульнай сістэме. Модуль ўяўляе сабой асобны курс праграмы. Усяго прапануецца 2 модуля: тэарэтычны і практычны. На тэарэтычным модулі разглядаюцца прынцыпы аказання першай дапамогі, заснаваныя на рэкамендацыях «міжнароднага кіраўніцтва па першай дапамогі і рэанімацыі 2016» МФЧК, найбольш актуальныя пытанні правядзення базавай сардэчна-лёгачнай рэанімацыі ў адпаведнасці з сучаснымі пратаколамі па правядзенні сардэчна-лёгачнай рэанімацыі Еўрапейскага савета па рэанімацыі 2015 г, асаблівасці аказання першай дапамогі пры неадкладных станах (непраходнасць дыхальных шляхоў, траўмы апорна-рухальнага апарата, некаторыя віды раненняў, крывацёкаў, апёкі, вострыя станы), розныя віды павязак, шын, асаблівасці транспарціроўкі пацярпеўшых з рознымі відамі траўмаў.
Практычны модуль прысвечаны адпрацоўцы практычных навыкаў на сучасных трэнажорах, мультыфункцыянальным робаце і сімулятарах, якімі абсталяваны навучальны сімуляцыйны цэнтр.
Мэта: азнаямленне з сучаснай базай простых дзеянняў, якія могуць выратаваць жыццё чалавека, засваенне навыку базавай сардэчна-лёгачнай рэанімацыі пры аказанні першай дапамогі, адпрацоўка дзеянняў пры неадкладных станах, пры некаторых відах ран, траўмаў, крывацёкаў, апёкаў, адмарожванняў
У працэсе курса слухачы выконваюць практычныя заданні: сімуляцыйны сцэнар (рашэнне сітуацыйнай задачы ў рэжыме рэальнага часу з ужываннем мануальных навыкаў).
Слухач, які паспяхова выканаў практычнае заданне, атрымлівае даведку аб навучанні.