Фармацэўтычнае кансультаванне у сучаснай аптэцы (праграма павышэння кваліфікацыі, вочна)
Фармацэўтычнае кансультаванне у сучаснай аптэцы (праграма павышэння кваліфікацыі, вочна)

Вучэбная праграма павышэння кваліфікацыі прадугледжвае выкарыстанне разнастайных методык і прызначана для павышэння кваліфікацыі фармацэўтаў па пытаннях фармацэўтычнага кансультавання пацыентаў, самастойнага прыёму безрэцэптурных лекавых сродкаў і прадастаўлення лекавай дапамогі для палягчэння і ліквідацыі сімптомаў і недамаганняў, пры якіх магчыма самастойнае лячэнне.

Кошт у беларускіх рублях за аднаго ўдзельніка: для грамадзян РБ — 297,90 руб., для замежных грамадзян — 615,54 руб.

працягласць трэнінгу - 40 гадзін (5 дзён)
колькасць слухачоў – 6-8 чал.

Актуальнасць дадзенай вучэбнай праграмы абумоўлена прыхільнасцю многіх пакупнікоў аптэк да ўсвядомленага самалячэння, што патрабуе ад работнікаў аптэк шырокага круга ведаў і кампетэнцый у сферы фармацэўтычнага кансультавання. А таксама неабходнасцю ўдасканалення кампетэнцый фармацэўтычнай дзейнасці, адаптаванай да новых эканамічных і сацыяльных умоў з улікам міжнародных патрабаванняў і стандартаў.

Мэтай адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі з'яўляецца навучанне і прафесійнае ўдасканаленне фармацэўтаў па пытаннях правільнага падбору варыянтаў лекавых прэпаратаў, якія задавальняюць попыт кліента, а таксама інфармаванне аб правілах бяспечнага прымянення набытага прадукту. Фарміраванне тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў у пытаннях належнай аптэчнай практыкі, а таксама псіхалагічных асаблівасцяў ўзаемадзеяння з пакупнікамі аптэк.

Задачамі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі з'яўляюцца набыццё, пашырэнне і сістэматызацыя ведаў па аказанні інфармацыйна-кансультатыўнай дапамогі па пытаннях прымянення лекавых прэпаратаў розных груп, бяспекі іх прымянення, у прыватнасці, у асаблівых груп пацыентаў (дзеці, цяжарныя, пажылыя пацыенты).


Віды вучэбных заняткаў: лекцыі, практычныя заняткі, круглыя сталы. Метады навучання: разбор прыкладаў зваротаў наведвальнікаў аптэчнай сеткі, рашэнне сітуацыйных задач, дэманстрацыя навучальных слайдаў і відэафільмаў.

Форма запісу на навучанне онлайн
+Дадаць яшчэ аднаго ўдзельніка
Яндекс.Метрика