Вучэбная праграма павышэння кваліфікацыі для урачоў-неўролагаў, урачоў-тэрапеўтаў, урачоў артапедаў-траўматолагаў, урачоў-спецыялістаў
працягласць трэнінгу - 40 гадзін (5 дзён)
колькасць слухачоў – да 4 чалавек
У структуры часовай непрацаздольнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь неўралагічныя праявы дэгенератыўных захворванняў шыйнага і паяснічнага аддзела пазваночніка складаюць 6,86%, саступаючы толькі вострым рэспіраторным захворванням (далей – ВРЗ). Таксама варта адзначыць, што захворванні пазваночніка займаюць 2-3 месца сярод прычын інваліднасці з прычыны захворванняў нервовай сістэмы (каля 17%). Такім чынам, пошук эфектыўных спосабаў лячэння з'яўляецца адной з задач айчыннай аховы здароўя.
Дадзеная адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі распрацавана з улікам дасягненняў сучаснай медыцынскай навукі па пытаннях дыягностыкі і лячэння дэгенератыўных захворванняў пазваночніка. У праграме разглядаюцца найбольш актуальныя пытанні, якія найбольш часта ўзнікаюць у практыкуючых урачоў-спецыялістаў.
У рэалізацыі праграмы ўдзельнічаюць загадчыкі і ўрачы аддзялення неўралогіі, рэнтгенаўскага аддзялення, урач-мануальны тэрапеўт, урач-клінічны фармаколаг.
Мэтай адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі з'яўляецца прафесійнае ўдасканаленне ўрачоў-неўролагаў па пытаннях лячэння пацыентаў з болевым сіндромам дэгенератыўных захворванняў пазваночніка, як у стацыянарных, так і ў амбулаторных умовах.
Задачамі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі з'яўляюцца ўдасканаленне і набыццё слухачамі новых ведаў па дыягностыцы і лячэнні вертэбрагеннай паталогіі, захворванняў перыферычнай нервовай сістэмы.
Віды навучальных заняткаў: лекцыі, практычныя заняткі.
Метады навучання: клінічны разбор пацыентаў, выкананне лячэбных маніпуляцый з выкарыстаннем сімуляцыйнага абсталявання.
Сродкі навучання: камп'ютэр, мультымедыйны праектар, друкаваныя матэрыялы, відэафільмы, мультыфункцыянальны поўнараставы робат-трэнажор для адпрацоўкі навыкаў неадкладнай медыцынскай дапамогі.
Формай выніковай атэстацыі з'яўляецца сумоўе.