Абсталяванне: шматфункцыянальны робат-трэнажор для адпрацоўкі навыкаў па CPAP-тэрапіі і неінвазіўнай рэспіраторнай падтрымцы з дапамогай апаратаў (ЗША, Канада, Германія).
працягласць трэнінгу - 40 гадзін (5 дзён)
колькасць слухачоў – 2-4 чал.
У апошняе дзесяцігоддзе адзначаецца рост захворвання на хранічныя цэрэбраваскулярныя хваробы, артэрыяльную гіпертэнзію, цукровы дыябет, ішэмічную хваробу сэрца. Гэта абумоўлена павелічэннем фактараў рызыкі: курэнне, атлусценне, гіперхалестэрынямія, стрэсы, гіпадынамія. У цяперашні час да фактараў рызыкі сталі адносіць дыссамнічныя расстройствы, распаўсюджанасць якіх у папуляцыі імкліва ўзрастае. Па дадзеных шэрагу эпідэміялагічных даследаванняў насельніцтва розных узроставых груп да 95% людзей выяўляюць праблемы, звязаныя са сном. У 16-21% выпадкаў сімптомы бяссонніцы ўзнікаюць 3 разы на тыдзень, у 10-28% выпадкаў яны маюць значную выяўленасць. Асаблівае значэнне набываюць дыхальныя расстройствы, звязаныя са сном. Распаўсюджанасць сіндрому абструктыўнага апноэ сну (СААС) складае 5-7% ад усяго насельніцтва старэй за 30 гадоў. Ад цяжкіх форм захворвання пакутуюць каля 1-2% з названай групы асоб. У асоб старэй за 60 гадоў частата СААС значна ўзрастае і складае каля 30% у мужчын і каля 20% у жанчын. У асоб старэй за 65 гадоў частата захворвання можа дасягаць 60%.
Мэтай адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі з'яўляецца пашырэнне тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў, прафесійнае ўдасканаленне ўрачоў-спецыялістаў па пытаннях полісамнаграфіі, CPAP-тэрапіі і неінвазіўнай рэспіраторнай падтрымкі пры парушэннях дыхання ў тым ліку ў сне.
Задачы адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі: набыццё, пашырэнне і сістэматызацыя ведаў пра тэхнічныя дасягненні у саманалогіі, асаблівасці дыягностыкі начнога сну і захворванняў, звязаных з паталогіяй сну; азнаямленне з новым медыцынскім абсталяваннем для полісамнаграфіі і CPAP-тэрапіі; авалоданне базіснымі навыкамі дыягностыкі і лячэння парушэнняў сну і захворванняў, звязаных з парушэннямі сну;
Віды навучальных заняткаў: лекцыі і практычныя заняткі.
Сродкі навучання: камп'ютэрная і праекцыйная тэхніка, станцыя для полісамнаграфічнага даследавання, апараты для CPAP-тэрапіі і неінвазіўнай рэспіраторнай падтрымкі, трэнажор-сімулятар для адпрацоўкі навыкаў CPAP-тэрапіі, абсталяванне аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі.
Метады навучання: клінічны разбор пацыентаў, аналіз і інтэрпрэтацыя дадзеных прамянёвых і лабараторна-інструментальных метадаў даследавання, рашэнне сітуацыйных задач, адпрацоўка практычных навыкаў на трэнажорах, пастаноўка клінічнага дыягназу і прызначэнне лячэння.
Працягласць адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі складае 1 тыдзень (40 гадзін) у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі.
Формай выніковай атэстацыі з'яўляецца сумоўе.