Устаноўка MitraClip
Устаноўка MitraClip

MitraClip - гэта малаінвазіўная транскатэтарная працэдура, якая дазваляе лячыць недастатковасць мітральнага клапана ў пацыентаў, якія маюць супрацьпаказанні да правядзення адкрытага хірургічнага ўмяшання.

ПАКАЗАННІ ДЛЯ ПРЫМЯНЕННЯ ТЭХНАЛОГІІ MITRACLIP

 

  • недастатковаць мітральнага клапана сярэдняга ці высокага цяжару
  • наяўныя супрацьпаказанні адкрытай аперацыі на сэрцы

 

ЛЯЧЭННЕ НЕДАСТАТКОВАСЦІ МІТРАЛЬНАГА КЛАПАНА Ў РКМЦ

 

Аперацыя ўстаноўкі MitraClip праводзіцца пад наркозам. Прылада MitraClip пры дапамозе катэтара ўводзіцца праз вену ногі пацыента і прасоўваецца да сэрца. Усе маніпуляцыі ажыццяўляюцца пад кантролем рэнтгена. Хірург замацоўвае прыладу на створках клапана, такім чынам заціскаючы іх і, тым самым, ток крыві нармалізуецца.

Прымяненне дадзенай малаінвазіўнай працэдуры дазваляе скараціць перыяд аднаўлення пацыента, а паляпшэнне стану адчуваецца адразу пасля выхаду з накркоза.

 

СУПРАЦЬПАКАЗАННІ

 

  • інфекцыйныя запаленні мітральнага клапана
  • рэўматызм мітральнага клапана
  • трамбоз
  • непераноснасць кроваразрэджвальных прэпаратаў

 

ПАДРЫХТОЎКА ДА ЎСТАНОЎКІ MITRACLIP

 

У кожным разе падрыхтоўка пацыента да аперацыі прызначаецца лекарам індывідуальна, згодна з бягучым станам здароўя пацыента.

ЯК ЎСТАНАВІЦЬ MITRACLIP Ў РКМЦ

  1. Патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр для запісу на кансультацыю да загадчыка аддзялення рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі Пастаялка А. С.
  2. Прыйсці на кансультацыю ў прызначаны час.
  3. У дзень правядзення працэдуры ў рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг
  4. Аплаціць рахунак у касе РКМЦ або праз АРІП
Яндекс.Метрика