Прыём і кансультацыя кардыёлага
У цэнтры аказваецца поўны спектр кардыялагічнай дапамогі, які ўключае амбулаторна-кансультатыўны першасны і паўторны прыём кардыёлага. Пры неабходнасці прызначаецца стацыянарнае лячэнне ў кардыялагічным аддзяленні.
ПАКАЗАННІ ДЛЯ ЗВАРОТУ ДА КАРДЫЁЛАГА
- рэгулярнае абследаванне пацыентаў з парокамі сэрца, сасудзістай недастатковасцю або гіпертаніяй
- паколванні ў вобласці сэрца на працягу доўгага часу
- рэзкія, спазматычныя болі ў грудзях
- адчуванне цяжару ў грудзях
- дыскамфорт у вобласці левай рукі, лапаткі або аняменне канечнасці, пачуццё "мурашак"
- пачашчанае або запаволенае сэрцабіцце.
- задышка пры мінімальных фізічных нагрузках
- ацёчнасць ніжніх і верхніх канечнасцей
ЯК ПРАХОДЗІЦЬ ПРЫЁМ Ў КАРДЫЁЛАГА
На першасным прыеме ўрач-кардыёлаг ажыццяўляе збор анамнезу і апытанне пацыента аб трывожных сімптомах і іншых прычынах звароту. Праводзіцца вымярэнне пульса, ціску, праслухоўванне сардэчных рытмаў. Для дакладнай пастаноўкі дыягназу ўрач можа прызначыць ультрагукавыя, функцыянальныя і лабараторныя даследаванні. Пасля даследавання атрыманых дадзеных пацыенту прызначаецца індывідуальнае лячэнне.
ЯК ТРАПІЦЬ НА ПРЫЁМ ДА КАРДЫЁЛАГА Ў РКМЦ
- Патэлефанаваць у кантакт-цэнтр для запісу на прыём
- У рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг
- Аплаціць кошт у касе РКМЦ або праз АРІП
- Прыйсці на прыём у прызначаны час.
- Прыём урача-кардыёлага па пытаннях шпіталізацыі: пн, ср, пт з 12.00 да 13.00 у кабінеце Б120.
Неабходныя дакументы:
- Выпіска з амбулаторнай карты (для шпіталізацыі)
- Вынікі папярэдніх абследаванняў (для амбулаторнага прыёму):
- ліпідаграмма (халестэрын, трыгліцерыды, ЛПНШ, ЛПВШ);
- ЭКГ;
- УГД сэрца;
Паслугі аддзялення
Інфармацыя, прадстаўленая ў дадзеным прэйскурант, носіць азнаямленчы характар. Некаторыя паслугі прадастаўляюцца толькі ў комплексе з іншымі паслугамі. Таму выніковая цана можа адрознівацца ад прадстаўленых на дадзеным сайце пры звароце ў медцэнтр для заключэння дагавора на аказанне медыцынскіх паслуг.
Прием и консультации кардиолога
Вверх
Услуга
цена для граждан:
беларуси
снг
остальных стран
Первичный прием врачом-кардиологом
46 р.
68 р. 87 к.
68 р. 87 к.
Повторный прием врачом-кардиологом
35 р.
52 р. 37 к.
52 р. 37 к.