Электранейраміяграфія (ЭНМГ) - метад даследавання біяэлектрычных патэнцыялаў, якія ўзнікаюць у шкілетных мышцах пры ўзбуджэнні мышачных валокнаў; рэгістрацыя электрычнай актыўнасці мышц.
ПАКАЗАННІ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ЭЛЕКТРАНЕЙРАМІЯГРАФІІ
Праводзіцца для высвятлення ўзроўню і характару пашкоджання нервова-мышачнага апарата.
ЯК ПРАВОДЗІЦЦА ЭЛЕКТРАНЕЙРАМІЯГРАФІЯ
Электранейраміяграфія можа праводзіцца некалькімі методыкамі, і мэтазгоднасць правядзення кожнай вызначае урач, абапіраючыся на клінічную карціну стану пацыента: павярхоўная (неінвазіўная), ігольчастая (у мышцу ўводзяцца тонкія іголкі аднаразовага прымянення, і затым фіксуюцца функцыянальныя паказчыкі працы мышц у спакоі і скарочаным стане) і стымуляцыйная (неінвазіўна або з дапамогай ўвядзення іголак стымулююцца нервовыя валокна).
СУПРАЦЬПАКАЗАННІ:
- парушэнне згусальнасці крыві;
- наяўнасць кардыёстымулятара;
- захворванне крыві;
- сардэчныя паталогіі;
- цяжарнасць.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ЭЛЕКТРАНЕЙРАМІЯГРАФІІ
- Удакладніце ў свайго урача ці варта адмяняць планавы прыём прэпаратаў якія ўплываюць на нервова-мышачную сістэму (міярэлаксанты і інш.)
- Даць папярэднія вынікі ЭНМГ (калі праводзіліся раней) разам з іншымі медыцынскімі дакументамі, якія адносяцца да бягучага захворвання (МРТ, КТ).
- Мець накіраванне ад урача з указаннем зоны абследавання і меркаваным дыягназам.
- За 3 г да правядзення абследавання неабходна адмовіцца ад прыёму ежы і ўжывання напояў, якія ўплываюць на нервовую сістэму (кава, шакалад, кола, энергетычныя напоі).
- Галоўная ўмова – чысціня паверхні цела. Перад абследаваннем нельга карыстацца крэмамі для рук, ног, масажнымі крэмамі і алеямі.
- Адзенне павінна быць прасторным і зручным, каб можна было лёгка агаліць частку цела, на якую урач змесціць электроды.
ЯК ЗРАБІЦЬ ЭЛЕКТРАНЕЙРАМІЯГРАФІЮ Ў РКМЦ
Для выканання даследавання патрабуецца накірунак ад урача
- Патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр для запісу на даследаванне
- У рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг (накірунак ад урача паказаць медрэгістратару)
- Аплаціць кошт у касе РКМЦ або праз АРІП
- Прыйсці на даследаванне ў прызначаны час.