УГД сасудаў канечнасцяў
УГД сасудаў канечнасцяў

У аддзяленні функцыянальнай дыягностыкі праводзяцца ультрагукавыя даследаванні сасудаў (артэрый і вен) верхніх і ніжніх канечнасцяў

ПАКАЗАННІ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ УГД КАНЕЧНАСЦЯЎ

 

Даследаванне дазваляе ацаніць стан сасудаў, іх геаметрыю, стан тканін, правільнасць будовы, стан клапанаў, характарыстыкі крывацёку з дапамогай каляровага доплераўскага карціравання і доплераграфіі, выявіць тромбы і запаленне.

 

ЯК ПРАВОДЗІЦЦА УГД КАНЕЧНАСЦЯЎ

 

Даследаванні праводзяцца ў становішчы пацыента стоячы, седзячы або лежачы.

Падчас УГД артэрый і вен верхніх канечнасцяў ацэньваецца стан сценак сасуда, яго прасвет, наяўнасць прысценачных тромбаў або іншыя паталогіі. Таксама даследуюцца параметры крывацёку: яго хуткасць, наяўнасць турбулентнасці, ціск.

На УГД вен ніжніх канечнасцяў вызначаецца стан сасудзістых сценак і клапанаў, праходнасць паверхневых і глыбокіх вен, наяўнасць тромбаў – іх лакалізацыю, памер, рухавасць.

СУПРАЦЬПАКАЗАННІ:

 

Абсалютных супрацьпаказанняў няма

ПАДРЫХТОЎКА ДА УГД КАНЕЧНАСЦЯЎ

 

Даследаванне бязбольна і не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі.


ЯК ЗРАБІЦЬ УГД КАНЕЧНАСЦЯЎ У РКМЦ


Для выканання даследавання патрабуецца накірунак ад урача

  1. Патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр для запісу на даследаванне
  2. У рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг (накірунак ад урача паказаць медрэгістратару)
  3. Аплаціць кошт у касе РКМЦ або праз АРІП
  4. Прыйсці на даследаванне ў прызначаны час.
Паслугі аддзялення
Інфармацыя, прадстаўленая ў дадзеным прэйскурант, носіць азнаямленчы характар. Некаторыя паслугі прадастаўляюцца толькі ў комплексе з іншымі паслугамі. Таму выніковая цана можа адрознівацца ад прадстаўленых на дадзеным сайце пры звароце ў медцэнтр для заключэння дагавора на аказанне медыцынскіх паслуг.

УЗИ сосудов конечностей
Вверх
Услуга
цена для граждан:
беларуси
снг
остальных стран
УЗИ. Дуплексное исследование брюшной аорты, подвздошных артерий и артерий ног с цветовым и энергетическим допплером с окружающими мягкими тканями
44 р. 67 к.
133 р. 36 к.
133 р. 36 к.
УЗИ. Дуплексное исследование поверхностных и глубоких вен ног с цветовым и энергетическим допплером с окружающими мягкими тканями
44 р. 67 к.
133 р. 36 к.
133 р. 36 к.
Яндекс.Метрика