Годнасць камбінаваных аперацый заключаецца ў большай эфектыўнасці лячэння паталогій сэрца і меншай траўмай для пацыента, што дае магчымасць дапамагчы пацыентам, якім раней у аперацыі на сэрцы маглі адмовіць.
ПАКАЗАННІ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ КАМБІНАВАНАГА КАРДЫЯХІРУРГІЧНАГА ЎМЯШАННЯ
Наяўнасць у пацыентаў з парокамі сэрца адначасова паражэнняў магістральных сасудаў і сасудаў сэрца.
КАМБІНАВАНЫЯ КАРДЫЯХІРУРГІЧНЫЯ АПЕРАЦЫІ Ў РКМЦ
Спецыялістамі нашага аддзялення выконваюцца камбінаваныя аперацыі, якія ўключаюць адначасовае выкананне клапаннай карэкцыі і каранарнага шунтавання, а таксама розных сасудзістых рэканструкцый, калі гэта патрабуецца.
За кошт гэтага пацыент у перыяд аднаўлення хутчэй ідзе на папраўку і таксама хутчэй вяртаецца да актыўнага ладу жыцця.
СУПРАЦЬПАКАЗАННІ
Неспрыяльныя суадносіны рызыка-карысць для жыцця пацыента.
ПАДРЫХТОЎКА ДА КАРДЫЯХІРУРГІЧНАГА ЎМЯШАННЯ
- За 2 тыдні да аперацыі спыніць прыём кроваразрэджвальных прэпаратаў
- Спыніць ўжыванне алкагольных напояў, адмовіцца ад курэння
- Лабараторныя даследаванні: агульны і біяхімічны аналіз крыві, агульны аналіз мачы, каагулаграма
- Прамянёвыя даследаванні: флюараграфія, УГД сэрца
- ЭКГ
- Далейшая падрыхтоўка пацыента праводзіцца за суткі да аперацыі ў стацыянары РКМЦ
ЯК ПАТРАПІЦЬ НА КАРДЫЯХІРУРГІЧНАЕ ЛЯЧЭННЕ Ў РКМЦ
- Патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр для запісу на кансультацыю да загадчыка кардыяхірургічнага аддзялення
- Прыйсці на кансультацыю ў прызначаны час.
- У дзень правядзення працэдуры ў рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг
- Аплаціць рахунак у касе РКМЦ або праз АРІП