Правілы падрыхтоўкі пацыента да працэдуры забору крыві з вены на гематалагічныя даследаванні (агульны аналіз крыві, ХАЭ і г. д.)

  1. Напярэдадні забору крыві на агульны аналіз неабходна выключыць фізічныя нагрузкі, стрэсавыя сітуацыі, фізіятэрапеўтычныя працэдуры, прыём лекавых сродкаў (за выключэннем выпадкаў медыкаментознага лячэння па прызначэнні ўрача, калі рашэнне аб адмене медыкаментознага лячэння прымае лечачы ўрач), прыём аральных кантрацэптываў, ужыванне спіртных напояў і тлустай ежы. Непасрэдна перад даследаваннем выключыць курэнне.
  2. Стандартнае ўзяцце крыві праводзяць раніцай, нашча (не менш за 8-12 гадзін пасля апошняга прыёму ежы), у працэдурным кабінеце, у становішчы пацыента «седзячы» або «лежачы», ва ўмовах фізіялагічнага спакою, з локцевай вены з захаваннем правіл асептыкі і антысептыкі. Перад заборам крыві пацыенту неабходна даць 15-хвілінны адпачынак.
  3. Кроў на аналіз здаюць да пачатку прыёму лекавых прэпаратаў (напрыклад, антыбактэрыяльных і хіміятэрапеўтычных) або не раней чым праз 10-14 дзён пасля іх адмены. Калі даследаванне праводзіцца ў перыяд медыкаментознага лячэння, неабходна ўказаць у накіраванні назву лекавага прэпарата і час апошняга прыёму.
  4. Кроў не варта здаваць у дзень правядзення рэнтгенаграфіі, рэктальнага даследавання, УГД, масажу і іншых працэдур.
  5. Забіраецца вянозная кроў.
Яндекс.Метрика