Правілы падрыхтоўкі да здачы пацыентам аналізу мачы па Нечыпарэнка
- Напярэдадні збору мачы неабходна выключыць фізічныя нагрузкі, рэкамендуецца не ўжываць гародніну і садавіну, якія могуць змяніць колер мачы (буракі, моркву і інш.), не прымаць мачагонныя лекавыя сродкі.
- Не рэкамендуецца збіраць мачу на працягу 5-7 дзён пасля цыстаскапіі, жанчынам - падчас менструацыі.
- Перад зборам мачы абавязковы старанны туалет знешніх палавых органаў.
- Для збору мачы выкарыстоўвайце спецыяльныя кантэйнеры, якія прадаюцца ў аптэках. Пры выкарыстанні кантэйнера выключаецца трапленне ў мачу старонніх рэчываў, а таксама павялічваецца тэрмін прыдатнасці пробы для правядзення аналізу.
- Кантэйнер з біяматэрыялам павінен быць прамаркіраваны (мець індывідуальны штрых-код пацыента) для стацыянарных пацыентаў, або павінна быць накіраванне з прозвішчам і імем пацыента, датай нараджэння, найменнем аддзялення і прозвішчам і імем урача для амбулаторных пацыентаў.
- Для правільнага правядзення даследавання збіраецца ранішняя порцыя мачы ў сярэдзіне мочаспускання ("сярэдняя порцыя" мачы). Дастаткова 15 - 25 мл.
- Час дастаўкі пробы не пазней 2-х гадзін пасля атрымання біялагічнага матэрыялу.
- каб пазбегнуць атрыманне некарэктных вынікаў не рэкамендуецца ў адзін дзень здаваць мачу на агульны аналіз і даследаванні мачы па Нечыпарэнка!


