Правілы падрыхтоўкі пацыента да правядзення пробы Рэберга

  1. Збіраецца мача за суткі.
  2. На працягу гэтых сутак неабходна пазбягаць псіхаэмацыйных стрэсаў, фізічных нагрузак, нельга атрымліваць фізіятэрапеўтычныя працэдуры, праводзіць рэнтгенаўскія даследаванні. Абавязкова захаванне водна-пітнога рэжыму (аб'ём спажыванай вадкасці не больш 1,5-2 л за суткі).
  3. Нельга збіраць мачу падчас менструацыі і на працягу 5-7 дзён пасля цыстаскапіі.
  4. Першая ранішняя порцыя мачы бягучага дня не збіраецца.
  5. Усе наступныя порцыі мачы, выдзеленыя на працягу дня, ночы і ранішняя порцыя мачы наступнага дня збіраюцца непасрэдна ў адну ёмістасць і зачыняецца накрыўкай. На гэтай ёмістасці перад зборам мачы рэкамендуецца зрабіць пазнакі па 100 мл.
  6. Па заканчэнні збору мачы неабходна вызначыць аб'ём сутачнай мачы, у закрытай ёмістасці мачу змяшаць, пасля чаго адразу ж адліць не менш 50 мл мачы ў падрыхтаваную ёмістасць меншага аб'ёму. Гэтую ёмістасць даставіць у лабараторыю. Астатнюю мачу выліць ва ўнітаз.
  7. Пасля збору сутачнай мачы, раніцай у працэдурным кабінеце неабходна здаць аналіз крыві з вены для вызначэння канцэнтрацыі крэатыніну ў крыві.
  8. Кантэйнер з біяматэрыялам павінен быць прамаркіраваны (мець індывідуальны штрых-код пацыента) для стацыянарных пацыентаў, або павінна быць накіраванне з прозвішчам і імем пацыента, датай нараджэння, найменнем аддзялення і прозвішчам і імем урача для амбулаторных пацыентаў. Абавязкова пазначыць вымераны сутачны аб'ём мачы (дыурэз) у мілілітрах, напрыклад: "Дыурэз 1200 мл".
  9. Каб пазбегнуць атрымання некарэктных вынікаў не рэкамендуецца ў адзін дзень здаваць мачу на розныя віды даследаванняў (ААМ, сутачны аналіз мачы і г. д)!
Яндекс.Метрика