Правілы падрыхтоўкі пацыента да здачы аналізу крыві на даследаванне канцэнтрацыі пралактыну, манамернага пралактыну

  1. Напярэдадні забору крыві на пралактын (за 1 дзень да даследавання) неабходна выключыць:
  2. - сэксуальныя кантакты
    - раздражненне саскоў
    - траўміраванне грудзей
    - агляд малочных залоз
    - гінекалагічнае абследаванне
    - цеплавыя ўздзеянни (сауна)
    - фізічныя нагрузкі
    - стрэсавыя сітуацыі
    - прыём лекавых сродкаў (за выключэннем выпадкаў медыкаментознага лячэння па прызначэнні ўрача, калі рашэнне аб адмене медыкаментознага лячэння прымае лечачы ўрач),
    - Ужыванне спіртных напояў і тлустай ежы
    - за 1 гадзіну да забору выключыць курэнне

  3. Стандартнае ўзяцце крыві праводзяць раніцай, нашча (не менш за 8-12 гадзін пасля апошняга прыёму ежы), у працэдурным кабінеце, у становішчы пацыента «седзячы» або «лежачы», ва ўмовах фізіялагічнага спакою, з локцевай вены з захаваннем правіл асептыкі і антысептыкі. Перад заборам крыві пацыенту неабходна даць 15-хвілінны адпачынак.
  4. У жанчын выпрацоўка пралактыну залежыць ад фазы МЦ: вышэй у ЛФ, чым у ФФ, таму мэтазгодна правядзенне аналізу на пралактын ў ФФ МЦ (5-7 дзень)
Яндекс.Метрика