Правілы падрыхтоўкі пацыента да здачы аналізу на аналіты ў разавай (ранішняй) порцыі мачы
- Матэрыялам для даследавання з'яўляецца ранішняя порцыя мачы.
- Для збору мачы выкарыстоўвайце спецыяльныя аднаразовыя пластыкавыя кантэйнеры, якія прадаюцца ў аптэках. Пры выкарыстанні кантэйнера выключаецца трапленне ў мачу старонніх рэчываў.
- Перад зборам мачы абавязковымі з'яўляюцца гігіенічныя працэдуры.
- Збіраюць ранішнюю порцыю мачы, выдзеленую адразу ж пасля сну ў кантэйнер, пры неабходнасці магчымы збор любой выпадковай пробы на працягу дня.
- Нельга збіраць мачу падчас менструацыі і на працягу 5-7 дзён пасля цыстаскапіі.
- Мача дастаўляецца ў лабараторыю раніцай таго ж дня ў працягу 2 гадзін ад моманту збору мачы ў колькасці не менш за 50 мл мачы, пры гэтым даследаванні дапускаецца даследаванне любы порцыі мачы.
- Кантэйнер з біяматэрыялам павінен быць прамаркіраваны (мець індывідуальны штрых-код пацыента) для стацыянарных пацыентаў, або павінна быць накіраванне з прозвішчам і імем пацыента, датай нараджэння, найменнем аддзялення і прозвішчам і імем урача для амбулаторных пацыентаў.
- Пры здачы аналізу мачы на мікраальбумінурыю выключыце фактары, якія скажаюць вынікі даследавання. Павышаюць ўзровень альбуміна мачы інфекцыі, дрэнная кампенсацыя цукровага дыябету, некампенсаваная артэрыяльная гіпертэнзія; паніжаюць – прыём нестэроідных супрацьзапаленчых прэпаратаў, інгібітараў ангіатэнзін - ператвараючага ферменту, блакатараў рэцэптара ангіатэнзіну II.
- Каб пазбегнуць атрымання некарэктных вынікаў не рэкамендуецца ў адзін дзень здаваць мачу на агульны аналіз, сутачны аналіз і даследаванне мачы па Нечыпарэнка!