Правілы падрыхтоўкі пацыента да здачы аналізу на даследаванне канцэнтрацыі картызолу ў сліне
- Для даследавання неабходная порцыя сліны.
- Для ўзяцця пробы неабходна спецыяльная прылада для збору сліны-кантэйнер з тампонам для збору сліны Salivette®, Вы можаце яго загадзя атрымаць у супрацоўнікаў лабараторыі.
- Перад правядзеннем даследавання неабходна ўдакладніць прымяненне пацыентам лекавых сродкаў, каб выключыць верагоднасць уплыву на вынік бягучага або нядаўняга прымянення прэпаратаў групы глюкакартыкоідных гармонаў.
- За суткі да ўзяцця пробы варта выключыць ўжыванне спіртных напояў.
- На працягу 1 гадзіны да збору сліны нельга есци, курыць, чысціць зубы (выключыць любыя дзеянні, якія выклікаюць кроватачывасць дзясен).
- За 10 хвілін да збору сліны апаласнуць рот вадой.
- Ўзяцце пробы сліны для даследавання картызолу праводзіцца ў 8.00, 16.00 і вячэрні час (23.00-24.00), час даследавання вызначае які лечачы доктар.
- Інфармацыя «як збіраць сліну»:
- Адкрыць накрыўку, не выцягваючы тампон з прабіркі.
- Не датыкаючыся да тампона рукамі, перамясціць яго непасрэдна ў ротавую поласць шляхам нахілу прабіркі да таго часу, пакуль тампон не ўпадзе ў рот.
- Акуратна пажаваць тампон, перамяшчаючы яго ў ротавай поласці каля 3 хвілін, каб тампон прамок ад сліны. Аднаразова!
- Змясціць тампон назад у прабірку. Не дакранацца да яго рукамі!
- Шчыльна зачыніць прабірку.
- Пазначыць на прабірцы час узяцця пробы.
- Пры зборы сліны ў вячэрні час змясціце прабірку ў халадзільнік пры t + 2... + 8 °С на час не больш за 12 гадзін.
- Даставіць пробу ў лабараторыю.