Правілы падрыхтоўкі пацыента да здачы аналізу на суадносіны альбумін/крэатынін і бялок/крэатынін у сутачнай порцыі мачы
- Збіраецца мача за суткі.
- Нельга збіраць мачу падчас менструацыі і на працягу 5-7 дзён пасля цыстаскапіі.
- Першая ранішняя порцыя мачы бягучага дня не збіраецца.
- Усе наступныя порцыі мачы, выдзеленыя на працягу дня, ночы і ранішняя порцыя мачы наступнага дня збіраюцца непасрэдна ў адну ёмістасць і зачыняецца накрыўкай. На гэтай ёмістасці перад зборам мачы рэкамендуецца зрабіць пазнакі па 100 мл.
- Закрытую ёмістасць са збіраемай мачой варта захоўваць у халадзільніку на ніжняй паліцы, не дапускаючы замарожвання.
- Па заканчэнні збору мачы неабходна вызначыць аб'ём сутачнай мачы, у закрытай ёмістасці мачу змяшаць, пасля чаго адразу ж адліць не менш 50 мл мачы ў падрыхтаваную ёмістасць меншага аб'ёму. Гэтую ёмістасць даставіць у лабараторыю. Астатнюю мачу выліць ва ўнітаз.
- На кантэйнеры неабходна ўказаць ідэнтыфікацыйны нумар пацыента (прозвішча, імя, імя па бацьку пацыента) і вымераны сутачны аб'ём мачы (дыурэз) у мілілітрах, напрыклад: «Дыурэз 1200 мл».
- Пры здачы аналізу мачы на мікраальбумінурыю (МАУ) выключыце фактары, якія скажаюць вынікі даследавання. Павышаюць ўзровень МАУ інфекцыі, дрэнная кампенсацыя цукровага дыябету, некампенсаваная артэрыяльная гіпертэнзія; паніжаюць – прыём нестэроідных супрацьзапаленчых прэпаратаў, інгібітараў ангіатэнзін - ператвараючага ферменту, блакатараў рэцэптара ангіатэнзіну II.
- Каб пазбегнуць атрымання некарэктных вынікаў не рэкамендуецца ў адзін дзень здаваць мачу на агульны аналіз, сутачны аналіз і даследаванне мачы па Нечыпарэнка!


