Правілы падрыхтоўкі пацыента да здачы крыві на біяхімічнае даследаванне

  1. Напярэдадні забору крыві на біяхімічнае даследаванне неабходна выключыць фізічныя нагрузкі, стрэсавыя сітуацыі, фізіятэрапеўтычныя працэдуры, прыём лекавых сродкаў (за выключэннем выпадкаў медыкаментознага лячэння па прызначэнні ўрача, калі рашэнне аб адмене медыкаментознага лячэння прымае лечачы ўрач), прыём аральных кантрацэптываў, ужыванне спіртных напояў і тлустай ежы. Непасрэдна перад даследаваннем выключыць курэнне.
  2. Стандартнае ўзяцце крыві праводзяць раніцай, нашча (не менш за 8-12 гадзін пасля апошняга прыёму ежы), у працэдурным кабінеце, у становішчы пацыента «седзячы» або «лежачы», ва ўмовах фізіялагічнага спакою, з локцевай вены з захаваннем правіл асептыкі і антысептыкі. Перад заборам крыві пацыенту неабходна даць 15-хвілінны адпачынак.
  3. Больш інфарматыўнымі з'яўляюцца комплексныя даследаванні (некалькі даследаванняў у адной спробе).
  4. Калі даследаванне праводзіцца ў перыяд медыкаментознага лячэння, неабходна ўказаць у накіраванні назву лекавага прэпарата і час апошняга прыёму.
  5. Пры здачы крыві на паказчыкі абмену жалеза за 5 дзён да здачы аналізу спыніць прыём прэпаратаў жалеза.
Яндекс.Метрика