Правілы падрыхтоўкі пацыента да здачы крыві на даследаванне канцэнтрацыі глюкозы ў крыві

  1. Напярэдадні забору крыві на глюкозу неабходна выключыць фізічныя нагрузкі, стрэсавыя сітуацыі, фізіятэрапеўтычныя працэдуры, прыём лекавых сродкаў (за выключэннем выпадкаў медыкаментознага лячэння па прызначэнні ўрача, калі рашэнне аб адмене медыкаментознага лячэння прымае лечачы ўрач), прыём аральных кантрацэптываў, ужыванне спіртных напояў і тлустай ежы. Непасрэдна перад даследаваннем выключыць курэнне.
  2. Стандартнае ўзяцце крыві ажыццяўляюць раніцай, строга нашча (не менш 8-12 гадзін пасля апошняга прыёму ежы), з раніцы нельга піць і чысціць зубы.
  3. Калі даследаванне праводзіцца ў перыяд медыкаментознага лячэння, неабходна ўказаць у накіраванні назву лекавага прэпарата і час апошняга прыёму.
Яндекс.Метрика