Правілы падрыхтоўкі пацыентаў да здачы аналізаў для дыягностыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам

Саскрэб для дыягностыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППШ)

  • Напярэдадні абследавання неабходна 1 суткі ўстрымацца ад палавых кантактаў.
  • У дзень забору аналізаў асабістую інтымную гігіену ажыццяўляць простай вадой без мыльна-мыйных сродкаў.
  • Не мачыцца на працягу 2-3 гадзін перад заборам матэрыялу.
  • На працягу 4-х тыдняў не прымаць антыбактэрыяльныя прэпараты.
    Дадаткова для жанчын:
  • Непасрэдна перад здачай мазкоў жанчыны не павінны спрынцавацца і ўжываць сперміцыдныя крэмы.
  • Саскрэб праводзіцца адразу пасля менструацыі здаюцца да менструацыі (5-7 дзень цыклу).
  • Пры цяжарнасці тэрмінам да 12 тыдняў і пасля 21 тыдня забор матэрыялу не ажыццяўляецца.
  • Мазкі здаюцца да правядзення гінекалагічных аглядаў і УГД або праз 2 дня пасля УГД, цыталагічнага даследавання, праз 2 тыдні пасля біяпсіі.

Атрыманне сакрэту прадсталёвай залозы:

  • Не прымаць антыбіётыкі на працягу 1 месяца.
  • Напярэдадні абследавання неабходна ўстрымацца ад палавых кантактаў не менш за 5 дзён.
  • У дзень забору аналізаў асабістую інтымную гігіену ажыццяўляць простай вадой без мыльна-мыйных сродкаў.
  • Перад узяццем матэрыялу памачыцца.
  • Сакрэт прадсталёвай залозы нельга здаваць у адзін дзень з саскрэбам для дыягностыкі ІППШ
Яндекс.Метрика