Правілы збору пацыентам агульнага аналізу мачы
- Напярэдадні збору мачы неабходна выключыць фізічныя нагрузкі, рэкамендуецца не ўжываць гародніну і садавіну, якія могуць змяніць колер мачы (буракі, моркву і інш.), не прымаць мачагонныя лекавыя сродкі.
- Не рэкамендуецца збіраць мачу на працягу 5-7 дзён пасля цыстаскапіі, жанчынам - падчас менструацыі.
- Перад зборам мачы абавязковы старанны туалет знешніх палавых органаў.
- Для збору мачы выкарыстоўвайце спецыяльныя кантэйнеры, якія прадаюцца ў аптэках. Пры выкарыстанні кантэйнера выключаецца трапленне ў мачу старонніх рэчываў.
- Для агульнага аналізу мачы варта выкарыстоўваць "ранішнюю" мачу, якая на працягу ночы збіраецца ў мачавым пузыры, што дазваляе даследаваныя параметры лічыць аб'ектыўнымі.
- Аб'ём мачы для поўнага даследавання складае 50 мл і больш. ідэнтыфікацыйны нумар пацыента (прозвішча, імя, імя па бацьку пацыента)
- Час дастаўкі пробы не пазней 2-х гадзін пасля атрымання біялагічнага матэрыялу.
- Кантэйнер з біяматэрыялам павінен быць прамаркіраваны (мець індывідуальны штрых-код пацыента) для стацыянарных пацыентаў, або павінна быць накіраванне з прозвішчам і імем пацыента, датай нараджэння, найменнем аддзялення і прозвішчам і імем урача для амбулаторных пацыентаў, магчыма наяўнасць індывідуальнага штрых-кода пацыента на кантэйнеры.
- Транспарціроўка павінна праводзіцца толькі пры станоўчай тэмпературы або ў термакантэйнеры.
- Каб пазбегнуць атрымання некарэктных вынікаў не рэкамендуецца ў адзін дзень здаваць мачу на агульны аналіз, сутачны аналіз і даследаванне мачы па Нечыпарэнка!