Рэнтгенаўская дэнсітаметрыя
Рэнтгенаўская дэнсітаметрыя

Дэнсітаметрыя - гэта колькасны метад вызначэння мінеральнай шчыльнасці касцяной тканіны, які з'яўляецца "залатым стандартам" дыягностыкі астэапарозу.

Агульнасусветная тэндэнцыя старэння насельніцтва не абыйшла і Рэспубліку Беларусь. Мы ўсе хочам жыць як мага даўжэй і як мага больш якасна: без болю і пераломаў, быць свабоднымі ў сваіх перамяшчэннях і сацыяльна актыўнымі, радавацца здароваму жыццю і ўдзельнічаць у жыцці родных і блізкіх.

Астэапароз - хвароба далікатных костак, развіваецца павольна і бессімптомна, прыводзіць да пераломаў пры мінімальнай траўме, працяглай непрацаздольнасці, інваліднасці і нават смерці. У кожнай трэцяй жанчыны і кожнага пятага мужчыны старэйшыя за 50 гадоў на працягу жыцця здарыцца пералом, звязаны з астэапарозам.


ПАКАЗАННІ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ДЭНСІТАМЕТРЫІ

 

Звярніце ўвагу на гэтыя прыкметы ў сябе, бацькоў, блізкіх сваякоў і запішыцеся на рэнтгенаўскую дэнсітаметрыю:

  • калі Ваш рост знізіўся больш чым на 2 см у параўнанні з ростам 25-35 гадоў;
  • дзеці і ўнукі гавораць Вам, што Вы сталі маленькімі і сутулымі;
  • Ваша вопратка стала вялікай па даўжыні;
  • стала складаней дастаць посуд з верхняй паліцы;
  • менапаўза наступіла ў Вас раней за 50 гадоў;
  • Вы больш за 6 месяцаў прымаеце або прымалі глюкакартыкастэроіды (метылпреднізолон, Преднізолон);
  • у Вас былі нізкаўтраўматычныя пераломы перадплечча, галёнкі, пазванкоў, рэбраў, сцягна і іншых лакалізацый (мінімальная траўма, падзенне з вышыні ўласнага росту);
  • у Вашых бацькоў былі пераломы шыйкі сцягна.

Як даведацца аб стане сваіх костак?

«Залатым стандартам» дыягностыкі астэапарозу ва ўсім свеце з'яўляецца рэнтгенаўская дэнсітаметрыя.

 

ЯК ПРАВОДЗІЦЦА ДЭНСІТАМЕТРЫЯ

 

Вас пакладуць на спецыяльны зручны стол і папросяць паляжаць, не рухаючыся, прыкладна 5 хвілін, затрымліваць дыханне ня трэба, спецыяльная падрыхтоўка не патрабуецца. Даследаванне абсалютна бязбольнае, хуткае і дакладнае. Не варта турбавацца аб прамянёвай нагрузцы, яна мінімальная.

Праз 20 хвілін Вы атрымаеце вынік аб мінеральнай шчыльнасці Вашых костак і, адпаведна, аб рызыцы пераломаў. Вам спатрэбіцца кансультацыя рэўматолага, эндакрынолага ці гінеколага, калі Вашы паказчыкі адрозніваюцца ад нармальных.

Вы можаце прайсці Аднахвілінны тэст міжнароднага фонду астэапарозу (IOF) для вызначэння рызыкі развіцця астэапарозу, адказаўшы на пытанні:


Прайсцi тэст

 

 

ПАДРЫХТОЎКА ДА АСТЭАДЭНСІТАМЕТРЫІ


Не патрабуецца



ЯК ЗРАБІЦЬ ДЗЕНСІТАМЕТРЫЮ Ў РКМЦ


  1. Патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр для запісу на даследаванне
  2. У рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг
  3. Аплаціць кошт у касе РКМЦ або праз АРІП
  4. Зрабіць деэнсітаметрыю ў прызначаны час.

Звярніце ўвагу:
Для Вашага камфорту кожны аўторак працуе кабінет астэапарозу, дзе Вы зможаце выканаць рэнтгенаўскую дэнсітаметрыю і адразу пасля даследавання ўрач-рэўматолаг абмяркуе з Вамі вынікі і прызначыць лячэнне ў выпадку неабходнасці.
Для кансультацыі ўрача-рэўматолага пасля рэнтгенаўскай дэнсітаметрыі пажадана мець вынікі:

  • рэнтгенаўскай дэнсітаметрыі папярэдняй (калі выконвалася ў іншай установе),
  • біяхімічны аналіз крыві (кальцый, фосфар, магній, шчолачная фасфатаза, мачавіна, креацінін, білірубін, АСТ, АЛТ, глюкоза, халестэрын, агульны бялок), агульны аналiз крыві.
  • рэнтгенаўскія здымкі пазваночніка (грудны, паяснічны аддзелы) або КТ, МРТ названых аддзелаў пазваночніка (даўнасцю не больш за 2 гады).
Пры адсутнасці неабходных абследаванняў урач-рэўматолаг зможа накіраваць Вас на даабследаванне ў нашым клінічным цэнтры на платнай аснове, а абмеркаваць атрыманыя вынікі Вы зможаце на паўторнай кансультацыі.

Паслугі аддзялення
Інфармацыя, прадстаўленая ў дадзеным прэйскурант, носіць азнаямленчы характар. Некаторыя паслугі прадастаўляюцца толькі ў комплексе з іншымі паслугамі. Таму выніковая цана можа адрознівацца ад прадстаўленых на дадзеным сайце пры звароце ў медцэнтр для заключэння дагавора на аказанне медыцынскіх паслуг.

Рентгеновская денситометрия
Вверх
Услуга
цена для граждан:
беларуси
снг
остальных стран
Денситометрия. Двухэнергетическая рентгеновская абсорбциометрия проксимального отдела одного бедра с цифровой обработкой изображения
18 р. 01 к.
27 р. 29 к.
27 р. 29 к.
Денситометрия. Двухэнергетическая рентгеновская абсорбциометрия поясничного отдела позвоночника (ПОП), с цифровой обработкой изображения
35 р. 24 к.
53 р. 79 к.
53 р. 79 к.
Денситометрия. Двухэнергетическая рентгеновская абсорбциометрия предплечья (Foramen) с цифровой обработкой изображения
34 р. 95 к.
53 р. 50 к.
53 р. 50 к.
Измерение и анализ всего тела /Total Body/ с цифровой обработкой изображения
35 р. 24 к.
53 р. 79 к.
53 р. 79 к.
Измерение и анализ протезированного бедра /Orthopedic Hip/ с цифровой обработкой изображения
18 р. 01 к.
27 р. 29 к.
27 р. 29 к.
Рентгеновская морфометрия в боковой проекции позвоночника (2-х зон-ГОП и ПОП- одновременно в 1-й проекции) /LVA Morphometry/ с цифровой обработкой изображения
26 р. 63 к.
40 р. 54 к.
40 р. 54 к.
Стандартная денситометрия
71 р. 26 к.
108 р. 37 к.
108 р. 37 к.
Яндекс.Метрика