Лабараторыя сну
Лабараторыя сну

На базе неўралагічнага аддзялення РКМЦ функцыянуе кабінет самналогіі, аснашчаны самым сучасным дыягнастычным і лячэбным абсталяваннем вядучых сусветных вытворцаў.

ПАКАЗАННІ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПОЛІСАМНАГРАФІЧНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ

Сон ўплывае на дзённае самаадчуванне, эмацыйны настрой, шпаркасць рэакцый, пільнасць, працаздольнасць. Добры сон умацоўвае фізічнае і псіхічнае здароўе, павышае якасць і працягласць жыцця. Расстройствы сну маюць розныя сімптомы і шырока распаўсюджаны сярод насельніцтва. Клінічныя даследаванні пераканаўча паказалі, што расстройствы сну не толькі зніжаюць якасць жыцця, але суправаджаюцца развіццём артэрыяльнай гіпертэнзіі, арытмій, інсультаў, цукровага дыябету 2-га тыпу, метабалічнага сіндрому з нарастаннем залішняй вагі.

ЯК ПРАВОДЗІЦЦА ДАСЛЕДАВАННЕ

У лабараторыі сну мы ажыццяўляем полісамнаграфічнае даследаванне з далейшым абследаваннем ў нашым Цэнтры (у залежнасці ад выяўленай паталогіі) і распрацоўкай лячэбнай праграмы.

Прапануем розныя лячэбныя праграмы ва ўмовах лабараторыі сну з бясплатнай кансультацыяй самнолага:

  • Дыягностыка і падбор лячэння захворванняў парушэння сну
  • Падбор лячэння дыхальных растройстваў, звязаных з парушэннем сну
  • Праграмы комплекснай дыягностыкі парушэнняў дыхання ў сне еўрапейскага ўзроўню:
Праграма комплекснай дыягностыкі № 1 (базавая)

"Базавае абследаванне пры падазрэнні на сіндром абструктыўнага апноэ сну»

  • Кансультацыя самнолага;
  • Полісамнаграфія або рэспіраторны маніторынг;
  • Спіраметрыя (вызначэнне аб'ёмна-хуткасных характарыстык дыхання);
  • ЭКГ;
  • Кансультацыя тэрапеўта;
  • Комплекс лабараторных аналізаў;
  • Кансультацыя ЛОР (пры паталогіі верхніх дыхальных шляхоў).

Праграма комплекснай дыягностыкі № 2

"Дыягностыка парушэнняў сну і агульнага стану арганізма»

  • Кансультацыя самнолага;
  • Полісамнаграфія або рэспіраторны маніторынг;
  • Спіраметрыя (вызначэнне аб'ёмна-хуткасных характарыстык дыхання);
  • Электракардыяграма;
  • УГД сэрца;
  • Кансультацыя тэрапеўта (кардыёлага);
  • Комплекс лабараторных аналізаў для ацэнкі рызыкі развіцця атэрасклерозу, сардэчна-сасудзістай паталогіі, цукровага дыябету, паталогіі шчытападобнай залозы;
  • Кансультацыя ЛОР (паталогія ВДШ);
  • УГД шчытападобнай залозы;
  • Кансультацыя эндакрынолага.

Праграма комплекснай дыягностыкі № 3

"Пашыраная дыягностыка парушэнняў сну, дыхальных парушэнняў і сардэчна-сасудзістай паталогіі" (ішэмічная хвароба сэрца, парушэнні рытму, сардэчная недастатковасць, гіпертанічная хвароба)

  • Кансультацыя самнолага;
  • Полісамнаграфія або рэспіраторны маніторынг;
  • Спіраметрыя (вызначэнне аб'ёмна-хуткасных характарыстык дыхання);
  • Электракардыяграма;
  • УГД сэрца;
  • Холтэр-ЭКГ;
  • УГД брахіацэфальных артэрый;
  • Пробы з фізічнай нагрузкай (трэдміл-тэст);
  • Кансультацыя кардыёлага (для выключэння сардэчных прычын);
  • Комплекс лабараторных аналізаў, які дазваляе ацаніць рызыку развіцця атэрасклерозу, сардэчнай паталогіі, цукровага дыябету;
  • УГД шчытападобнай залозы;
  • Кансультацыя эндакрынолага;
  • Кансультацыя ЛОР.

Праграма комплекснай дыягностыкі № 4

"Пашыраная дыягностыка парушэнняў сну, дыхальных парушэнняў і цэрэбра-васкулярнай патлогіі» (хранічная цэрэбраваскулярная недастатковасць, дысцыркуляторная энцэфалапатыя, параксізмальныя станы, эпілепсія, парасамніі)

  • Кансультацыя самнолага;
  • Полісамнаграфія або рэспіраторны маніторынг;
  • ЭЭГ;
  • ЭКГ;
  • МРТ галаўнога мозгу;
  • МРТ-ангіяграфія сасудаў галаўнога мозгу;
  • УГД брахіацэфальных артэрый;
  • Пробы з фізічнай нагрузкай (трэдміл-тэст);
  • Кансультацыя неўролага;
  • Комплекс лабараторных аналізаў, які дазваляе ацаніць рызыку развіцця атэрасклерозу;
  • Цэрэбра-васкулярнай паталогіі;
  • Кансультацыя псіхатэрапеўта.

Праграма комплекснай дыягностыкі № 5

"Пашыраная дыягностыка парушэнняў сну і зрокавых парушэнняў» (Хранічная цэрэбраваскулярная недастатковасць, глаўкома, паталогія сятчаткі вока, катаракта)

  • Кансультацыя самнолага;
  • Полісамнаграфія або рэспіраторны маніторынг;
  • ЭКГ;
  • МРТ галаўнога мозгу;
  • УГД брахіацэфальных артэрый;
  • Камп'ютарная дыягностыка парушэнняў зроку. Агляд з фундус-лінзай;
  • Кансультацыя акуліста;
  • Комплекс лабараторных аналізаў, які дазваляе ацаніць рызыку развіцця атэрасклерозу;
  • Цэрэбра-васкулярнай паталогіі;
  • Кансультацыя неўролага.

Праграма комплекснай дыягностыкі № 6

«Пашыраная дыягностыка для выяўлення інсамніі»

  • Кансультацыя самнолага;
  • Полісамнаграфія;
  • ЭКГ;
  • МРТ галаўнога мозгу;
  • Комплекс лабараторных аналізаў, які дазваляе ацаніць рызыку развіцця атэрасклерозу, цэрэбра-васкулярнай паталогіі;
  • Кансультацыя псіхатэрапеўта.

Дзённае даследаванне.

Дыягностыка павышанай дзённай санлівасці і наркалепсіі (MSLT-тэст)

Множны тэст латэнтнасці сну ўжываюць у наступных сітуацыях: пры павышанай дзённай санлівасці - для колькаснай ацэнкі часу, неабходнага для засынання. Паталагічная санлівасць характарызуецца сярэдняй латэнтнасцю сну менш за 5 хвілін. Наркалепсія, якая праяўляецца паталагічна кароткай латэнтнасцю ў фазе хуткіх рухаў вачэй. Аб'ектыўнае даследаванне ўзроўню дзённай санлівасці таксама рэкамендуецца людзям з гнуткім працоўным графікам і зменным рэжымам працы. MSLT-тэст (множны тэст латэнтнасці сну) складаецца з некалькіх сеансаў дзённага сну з двухгадзінным інтэрвалам і прызначана выяўляць ступень дзённай санлівасці.

Даследаванне пачынаецца ў 9 раніцы і доўжыцца да 14-16 гадзін вечара.


Лячэбныя праграмы

Праграма лячэння інсамніі

Пацыент паступае ў лабараторыю сну на 7-дзённую праграму абследавання і лячэння. У пачатку праграмы пацыенту праводзіцца комплекснае абследаванне, накіраванае на ўдакладненне прычын бяссонніцы, выконваецца адна з дыягнастычных праграм, якая прызначаецца пасля кансультацыі самнолага. Па выніках абследавання праводзіцца кансіліум, які вызначае індывідуальную тактыку лячэння.

Праграма «АНТЫСТРЭС»

Пацыент паступае ў лабараторыю сну на 10-дзённую праграму абследавання і лячэння. У пачатку праграмы пацыенту праводзіцца комплекснае абследаванне, накіраванае на ўдакладненне прычын бяссонніцы, выконваецца адна з дыягнастычных праграм, якая прызначаецца пасля кансультацыі самнолага. Па выніках абследавання праводзіцца кансіліум з удзелам лекараў: тэрапеўта (кардыёлага), неўролага, псіхатэрапеўта, фізіятэрапеўта, дэрматолага-касметолага, які вызначае індывідуальную тактыку лячэння.

Праграма "КАГНІТЫЎНА-ПАВОДЗІНСКАЯ ТЭРАПІЯ»

КАГНІТЫЎНА-ПАВОДЗІНСКАЯ ТЭРАПІЯ – гэта эфектыўны і бяспечны метад лячэння парушэнняў сну, у асноўным інсамніі (бяссонніцы) розных тыпаў, пры якім медыкаментозная тэрапія кампенсуецца сеансамі псіхатэрапіі.

Кагнітыўна-паводзінская тэрапія прызначана змяніць Ваша стаўленне да сну і ўздзейнічаць на Ваш лад жыцця такім чынам, каб Вы змаглі бязбольна памяняць распарадак сну і выпрацаваць прымальны для Вас персанальны распарадак дня. Нашы спецыялісты будуць праводзіць ацэнку вашага сну, дзе асаблівае месца будзе надавацца гігіене сну. Вас могуць папрасіць весці дзённік сну, рэгулярна запаўняючы спецыяльную форму. Падчас сеансаў тэрапіі вы зможаце ўсвядоміць, ці правільна вы ставіцеся да свайго сну, што Вы робіце не так, і як бяссонніца ўплывае на Ваш лад жыцця! Тут вам дапамогуць справіцца з цяжкасцямі пры засынанні і падтрыманнем сну на працягу ўсёй ночы!

Кагнітыўна-паводзінская тэрапія мае працяглы эфект і дапамагае пазбавіцца ад пакутлівых праблем са сном!

Нашы спецыялісты маюць вялікі вопыт вядзення такіх пацыентаў і зробяць усё магчымае для таго, каб змяніць і выправіць вашыя паводніцкія звычкі і аднавіць Ваш сон.

ЯК ПРАЙСЦІ ПОЛІСАМНАГРАФІЧНАЕ АБСЛЕДАВАННЕ Ў ЛАБАРАТОРЫІ СНУ

  • Атрымаць папярэднюю кансультацыю ў урача-неўролага, к. м. н. Чэчык Наталлі Міхайлаўны ў прыёмныя гадзіны: Пн, Ср з 13.00 да 14.00 (па папярэднім запісе па тэлефонах кантакт-цэнтра).
  • Пры правядзенні дыягнастычнага даследавання альбо лячэбна-дыягнастычнай працэдуры пацыент дадаткова аплачвае кошт 1 ложка-дня і харчавання

ЯК ПРАЙCЦІ ПОЛІСАМНАГРАФІЧНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ Ў ЛАБАРАТОРЫІ СНУ


  1. Атрымаць папярэднюю кансультацыю ў ўрача-неўролага, к.м.н. Чэчык Наталлі Міхайлаўны ў прыёмныя гадзіны: Пн, Ср з 13.00 да 14.00 (па папярэднім запісе па тэлефонах Кантакт-цэнтра).
  2. У рэгістратуры заключыць дамову на аказанне платных паслуг. Увага! Пры заключэнні дагавора на адначасовае правядзенне дыягностыкі і лячэння ў нашым Цэнтры кошт паслуг ніжэйшы, чым пры ажыццяўленні дыягнастычных паслуг і паслуг па падборы тэрапіі па асобнасці.
  3. Аплаціць рахунак у касе РКМЦ або праз АРІП
    • Пры правядзенні дыягнастычнага даследавання або лячэбна-дыягнастычнай працэдуры пацыент дадаткова аплачвае кошт 1 койка-дня і харчавання
  4. У назначаны дзень прыйсці на абследаванне.
Паслугі аддзялення
Інфармацыя, прадстаўленая ў дадзеным прэйскурант, носіць азнаямленчы характар. Некаторыя паслугі прадастаўляюцца толькі ў комплексе з іншымі паслугамі. Таму выніковая цана можа адрознівацца ад прадстаўленых на дадзеным сайце пры звароце ў медцэнтр для заключэння дагавора на аказанне медыцынскіх паслуг.

Диагностика и подбор лечения расстройств сна
Вверх
Услуга
цена для граждан:
беларуси
снг
остальных стран
Диагностика заболеваний нарушения сна
185 р. 92 к.
494 р. 43 к.
494 р. 43 к.
Консультация доцента, к.м.н.(терапевтич.) профиля
68 р.
102 р.
102 р.
Подбор лечения дыхательных растройств, связанных с нарушением сна с помощью аппарата для терапии РrismaLab, концентратора кислорода: модель "OXYMAT 3" с комплектующими.
176 р. 90 к.
511 р. 90 к.
511 р. 90 к.
Подбор лечения дыхательных растройств, связанных с нарушением сна с помощью аппарата для терапии РrismaLab, концентратора кислорода: модель "OXYMAT 3" с комплектующими. (при условии проведения лечения одновременно с диагностикой)
159 р. 63 к.
494 р. 63 к.
494 р. 63 к.
Яндекс.Метрика