
Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр абсталяваны сучасным медыцынскім і спартыўным абсталяваннем вядучых айчынных і замежных фірмаў для правядзення рэабілітацыі пацыентаў з нейрарухальнымі і артапедычнымі паталогіямі. Створаны камфортныя ўмовы для прыёму працэдур. Урачамі ўкараняюцца і актыўна выкарыстоўваюцца найноўшыя методыкі лячэння і рэабілітацыі.
МАГЧЫМАСЦІ АДДЗЯЛЕННЯ МЕДЫЦЫНСКАЙ РЭАБІЛІТАЦЫІ
- Індывідуальныя праграмы рэабілітацыі па асноўных прыярытэтных кірунках:
Індывідуальны мультыдысцыплінарны падыход у аднаўленчым лячэнні з магчымасцямі дыягностыкі і шпіталізацыі:
- Сардэчна-сасудзістая паталогія. Аднаўленне пасля інфаркту міякарда, аортакаранарнага шунтавання, рэканструктыўных аперацый на клапанах сэрца і сасудах
- Аднаўленне пасля інсульту
- Перадаперацыйнай падрыхтоўка да эндапратэзавання суставаў
- Вынікі траўмаў апорна-рухальнага апарата, рэабілітацыя пасля пратэзавання суставаў
- Болі ў спіне, грыжы міжпазваночных дыскаў
- Захворванні суставаў
- Захворванні органаў дыхання
- Аднаўленне пасля хірургічнага лячэння
- Расстройствы сну
- Галавакружэнне
- Лячэбна-аздараўленчыя праграмы:
Для прафілактыкі, аздараўлення і зняцця напружання, а таксама для падтрымання выдатнай фізічнай формы. Ажыццявіць выбар фізіятэрапеўтычных працэдур і рэабілітацыйных мерапрыемстваў Вам дапаможа ўрач па індывідуальных паказаннях.
- праграма "Добрай раніцы"
- праграма "Душэўная гармонія"
- праграма "Свабода руху"
- праграма "Спіна без болю"
- SPA-праграмы:
Для добрага настрою і паслаблення.
- Праграма «Бадзёрасць»
- Праграма «Расслабленне»
- Праграма «Абнаўленне»
- Фізіятэрапеўтычныя метады лячэння і рэабілітацыі павышаюць агульны тонус арганізма, спрыяюць зняццю стомы. Не меншае значэнне мае і здольнасць лячэбных фізічных фактараў актыўна ўплываць на органы і сістэмы (у асаблівасці на апорна-рухальны апарат, нервовую сістэму і кровазварот), павышаць іх функцыянальную актыўнасць, спрыяць аднаўленню парушаных функцый, а таксама павышаць ахоўныя сілы арганізма.
У аддзяленні медыцынскай рэабілітацыі прадстаўлены шырокі спектр усіх відаў фізіятэрапеўтычнага лячэння на апаратах апошніх пакаленняў лепшых сусветных вытворцаў.
- Электралячэнне:
гальванізацыя, электрафарэз лекавых прэпаратаў, дыядынаматэрапія, ампліпульстэрапія і інш. А таксама камбінаванае ўздзеянне - вакуумэлектратэрапія, вакуумэлетрафарэз.
- Святлолячэнне:
лазератэрапія, надвеннае лазернае апрамяненне крыві, біяптронтэрапія, фотатэрапія, геліатэрапія.
- Магнітатэрапія:
мясцовае і агульнае ўздзеянне (апараты «BTL -500 Laser» (ЗША), «АЛМАГ», «фотоСПОК», «ОртоСПОК», «УниСПОК», «Магнитотурботрон» (РФ).
- Ультрагукавое лячэнне і фонафарэз лекавых прэпаратаў
- Высокачастотная тэрапія
- Ударна-хвалевая тэрапія
- Пнеўма-кампрэсійная тэрапія (апарат Lymphastim-6000 (BTL, ЗША))
- Электрастатычны вібрамасаж (Hivamat 200 evident (PHYSIOMED ELEKTROMEDIZIN AG, Германія))
- Бальнеа - і водалячэнне:
сухапаветраныя вуглякіслыя ванны, лекава-мінеральныя, жамчужныя, віхравыя ванны, падводны душ-масаж, бескантактны гідрамасаж, душ Шарко, цыркулярны і ўзыходзячы душы.
- Таласатэрапія:
тэрапія марскімі мінераламі і душ Вішы.
- Галатэрапія (спелеатэрапія)
- Іголкарэфлексатэрапія
- Механічны масаж:
масажная кушэтка NugaBest.
- Аэракрыятэрапія:
мясцовае ўздзеянне (апарат Cryoflow 1000 (GymnaUniphy, Бельгія, Германія)).
- Цеплалячэнне:
аплікацыі парафін-азакерыту, сапрапелевых гразяў і гразяў Сакскага возера.
- Электралячэнне:
Увага!Працэдуры праводзяцца пасля абавязковай кансультацыі урача фізіятэрапеўта (рэабілітолага). Пры сабе неабходна мець выпіску з амбулаторнай карты аб стане здароўя, вынікі флюараграфіі, ЭКГ, агляд гінеколага (для жанчын) за бягучы год.
Усе неабходныя абследаванні вы можаце прайсці ў нашым цэнтры.