Фізіятэрапеўтычныя працэдуры грунтуюцца на лячэбным уздзеянні натуральных, штучна створаных прыродных фактараў на чалавечы арганізм. Фізіятэрапеўтычныя метады лячэння і рэабілітацыі павышаюць агульны тонус арганізма, спрыяюць зняццю стомы.
ПАКАЗАННІ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ФІЗІЯТЭРАПЕЎТЫЧНАГА ЛЯЧЭННЯ
- захворванні апорна-рухальнага апарата, нервовай, сардэчна-сасудзістай, дыхальнай сістэмы і кровазвароту
- вірусныя захворванні
- паслабленне ахоўных сіл арганізма
ФІЗІЯТЭРАПІЯ Ў РКМЦ
У аддзяленні медыцынскай рэабілітацыі прадстаўлены шырокі спектр усіх відаў фізіятэрапеўтычнага лячэння на апаратах апошніх пакаленняў лепшых сусветных вытворцаў.
- Электралячэнне:
гальванізацыя, электрафарэз лекавых прэпаратаў, дыядынаматэрапія, ампліпульстэрапія і інш. А таксама камбінаванае ўздзеянне - вакуумэлектратэрапія, вакуумэлетрафарэз. - Святлолячэнне:
лазератэрапія, надвеннае лазернае апрамяненне крыві, біяптронтэрапія, фотатэрапія, геліатэрапія. - Магнітатэрапія:
мясцовае і агульнае ўздзеянне (апараты «BTL -500 Laser» (США), «АЛМАГ», «фотоСПОК», «ОртоСПОК», «УниСПОК», «Магнитотурботрон» (РФ). - Ультрагукавое лячэнне і фонафарэз лекавых прэпаратаў
- Высокачастотная тэрапія
- Ударна-хвалевая тэрапія
- Пнеўма-кампрэсійная тэрапія (апарат Lymphastim-6000 (BTL, ЗША))
- Электрастатычны вібрамасаж (Hivamat 200 evident (PHYSIOMED ELEKTROMEDIZIN AG, Германія))
- <Бальнеа- і водалячэнне:
сухапаветраныя вуглякіслыя ванны, лекава-мінеральныя, жамчужныя, віхравыя ванны, падводны душ-масаж, бескантактны гідрамасаж, душ Шарко, цыркулярны і ўзыходзячы душы. - Таласатэрапія:
тэрапія марскімі мінераламі і душ Вішы. - Галатэрапія (спелеатэрапія)
- Механічны масаж:
масажная кушэтка NugaBest. - Крыятэрапія:
мясцовае ўздзеянне. - Цеплалячэнне:
аплікацыі парафін-азакерыту, сапрапелевых гразяў і гразяў Сакскага возера.
СУПРАЦЬПАКАЗАННІ
- анкалагічныя захворванні
- крайняе фізічнае і псіхалагічнае знясіленне арганізма
- цяжкі стан хворага
- высокая тэмпература
ЯК ПРАЙСЦІ ФІЗІЯТЭРАПЕЎТЫЧНАЕ ЛЯЧЭННЯ Ў РКМЦ
- Патэлефанаваць у кантакт-цэнтр для запісу на прыём да фізіятэрапеўта (рэабілітолага)
- У рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг
- Аплаціць рахунак у касе РКЦ або праз АРІП
- Прыйсці на прыём у прызначаны час
Увага! Працэдуры праводзяцца пасля абавязковай кансультацыі урача фізіятэрапеўта (рэабілітолага). Пры сабе неабходна мець выпіску з амбулаторнай карты аб стане здароўя, вынікі флюараграфіі, ЭКГ, агляд гінеколага (для жанчын) за бягучы год.
Усе неабходныя абследаванні вы можаце прайсці ў нашым цэнтры.