Трэнажор "THERA-Trainer Tigo"


THERA-Trainer Tigo - трэнажор для актыўна-пасіўнай рэабілітацыі інвалідаў.

Магчымасці трэнажора:

  • Кантроль пульса і магутнасці
  • Мяккая адаптацыя верхняй часткі тулава
  • Захаванне і падтрыманне дасягнутага ўзроўню тэрапеўтычнага лячэння
  • Сіметрычная трэніроўка наглядна дэманструе дасягнуты вынік

Паказанні да прымянення:

  • Неўралагічная рэабілітацыя (інсульт, геміплегія, ЧМТ, спінальная траўма, хвароба Паркінсана, ДЦП);
  • Траўматалогія-артапедыя (стан пасля працяглай імабілізацыі, стан пасля эндапратэзавання, пасляаперацыйны перыяд, стан пасля ампутацыі канечнасці);
  • Кардыялагічная рэабілітацыя;
  • Геранталогія (зніжэнне дэфіцыту рухаў у асоб пажылога і старэчага ўзросту);
  • Зніжэнне наступстваў дэфіцыту рухальнай актыўнасці: ацёкі, кантрактуры і тугарухавасць суставаў;
  • Прафілактыка ускладненняў ў пацыентаў розных узростаў са зніжанай рухальнай актыўнасцю.

Вынікі тэрапіі:

  • Зніжэнне функцыянальнага дэфіцыту;
  • Трэніроўка аслабленых мышц і зніжэнне спастыкі;
  • Паляпшэнне кровазвароту ў канечнасцях;
  • Паляпшэнне працы кішачніка і мачавога пузыра.

Яндекс.Метрика