Ударна-хвалевая тэрапія (уралогія)
Ударна-хвалевая тэрапія (уралогія)

Ударна-хвалевая тэрапія - гэта фізіятэрапеўтычны метад лячэння многіх уралагічных захворванняў і андралагічных расстройстваў. З'яўляецца эфектыўным дадаткам да базавай тэрапіі.

ПАКАЗАННІ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ УДАРНА-ХВАЛЕВАЙ ТЭРАПII


  • сіндром хранічных тазавых боляў;
  • дабраякасная гіперплазія прадсталёвай залозы (пачатковыя стадыі);
  • хранічнае запаленне прастаты;
  • эрэктыльная дысфункцыя
  • пачатковыя формы хваробы Пейроні, для якой характэрна утварэнне фіброзных бляшак на пяшчэрных целах палавога чальца.

Апарат PiezoWave 2

uvtu.jpg

СУПРАЦЬПАКАЗАННI


  • онкапаталогія ў зоне ўздзеяння;
  • наяўнасць кардыёстымулятара;
  • парушэнне згусальнасці крыві;
  • прыём антыкаагулянтаў;
  • наяўнасць мясцовай інфекцыі ў зоне ўздзеяння

ЯК ПРАЙЦІ КУРС УДАРНА-ХВАЛЕВАЙ ТЭРАПІІ Ў РКМЦ


Для атрымання інфармацыі аб парадку аказання працэдуры неабходна патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр.

Яндекс.Метрика