
Аднаўленне пасля інсульту - гэта працяглы і паэтапны працэс, які павінен прайсці цэлы шэраг паслядоўных стадый.
ПАКАЗАННІ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ РЭАБІЛІТАЦЫІ ПАСЛЯ ІНСУЛЬТУ
- парушэнне рухальных функцый
- каардынаторныя парушэнні
- моўныя парушэнні
РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПАСЛЯ ІНСУЛЬТУ Ў РКМЦ
У нашым Цэнтры мы забяспечваем індывідуальнае мультыдысцыплінарнае суправаджэнне на кожным этапе рэабілітацыі пацыентаў, якія перанеслі парушэнне кровазвароту галаўнога мозгу. Неабмежаваныя магчымасці для нейрарухальнай рэабілітацыі забяспечваюць нам магчымасць пачаць працэс аднаўлення ў максімальна раннія тэрміны, пачынаючы з аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі.
Інавацыйны стол-вертыклізатар Erigo Pro (Hocoma, Швейцарыя) з інтэграванай рабатызаванай прыладай і ўбудаванай сінхранізаванай функцыяй электрастымуляцыі мышц ніжніх канечнасцей забяспечвае падтрыманне нармальнай жыццядзейнасці арганізма ляжачага хворага. Магчымасць ранняй вертыкалізацыі дазваляе нармалізаваць кровазварот, папярэдзіць ўзнікненне пролежняў, застойных з'яў у лёгкіх і пнеўманій, трамбозу вен ніжніх канечнасцей, мышачнай спастыкі і кантрактуры суставаў.
Наступная задача-аднаўленне парушаных функцый і здольнасцяў. На кожным этапе аднаўлення з пацыентам працуюць вопытныя спецыялісты па фізічнай рэабілітацыі.
На ранніх этапах важна захаваць рухі ў суставах канечнасцей, папярэдзіць развіццё кантрактур. З гэтай мэтай праводзіцца пасіўная гімнастыка, якую спалучаюць з лячэбным становішчам, пасіўнай імітацыяй хады, дыхальнымі практыкаваннямі і масажам канечнасцей.
У далейшым прыступаюць да трэніроўкі актыўных рухаў, навучанню падтрымання становішча седзячы.Ліквідацыя рухальных і каардынаторных парушэнняў праводзіцца на найноўшым абсталяванні з ужываннем тэхналогій біялагічнай зваротнай сувязі. Унікальныя шматфункцыянальныя рэабілітацыйныя трэнажоры Amadeo, Tymo, Pablo (Tyromotion GmbH, Аўстрыя) для ацэнкі і карэкцыі парушэнняў маторыкі верхніх і ніжніх канечнасцей, тулава. Трэніроўкі ажыццяўляюцца пры дапамозе інтэрактыўных праграм, што забяспечвае падтрыманне ўвагі, кагнітыўных функцый і матывацыі.
У аднаўленні рухальных функцый і бытавых навыкаў мы ўжываем таксама такія метады, як эргатэрапія і люстраная тэрапія.
Важнай задачай пасля інсульту з'яўляецца аднаўленне навыкаў хады. Пацыенты паэтапна навучаюцца падтрымліваць становішча стоячы, аднаўляць правільную хаду. Сістэма з бегавой дарожкай для навучання навыкам хады з разгрузкай вагі H/P/COSMOS Robowalk expander (HPCOSMOS, Германія) дазваляе паскорыць працэс аднаўлення рухальных функцый.
Дадатковым эфектыўным даступным нам метадам у рэабілітацыі з'яўляецца кінезіатэйпіраванне. Карэкцыя мышачнага тонусу з дапамогай эластычных баваўняных стужак, якія наляпляюцца на скуру, спрыяе аднаўленню функцыі пашкоджаных канечнасцей.
Не менш важная псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя пацыентаў, якія перанеслі інсульт. Гэтую задачу вырашаюць вопытныя псіхолагі, псіхатэрапеўты, лагапед на кожным рэабілітацыйным этапе.
На позніх тэрмінах рэабілітацыі праводзіцца аднаўленчая гімнастыка у вадзе. Басейн у аддзяленні рэабілітацыі і фізіятэрапіі абсталяваны спецыяльным пад'ёмнікам для камфорту і бяспекі пацыентаў з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама воднымі трэнажорамі.
Таксама ў пазнейшыя тэрміны аднаўлення ўжываецца шырокі спектр фізіятэрапеўтычнага ўздзеяння, бальнеалячэння, масаж, рэфлексатэрапія.
СУПРАЦЬПАКАЗАННІ
Цяжкі стан пацыента.
ЯК ПРАЙСЦІ РЭАБІЛІТАЦЫЮ ПАСЛЯ ІНСУЛЬТУ Ў РКМЦ
З мэтай аднаўленчага лячэння і рэабілітацыі магчымая шпіталізацыя пацыентаў у стацыянарнашага цэнтра. (Шпіталізацыя ажыццяўляецца па ўзгадненні з неўролагам РКМЦ).
Для гаэтага патрэбна:
- Патэлефанаваць у кантакт-цэнтр для запісу на прыём да неўролага
- Прыйсці на прыём у прызначаны час з наяўнымі ў вас медыцынскімі дакументамі.
- У дзень шпіталізацыі рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг
- Аплаціць рахунак у касе РКЦ або праз АРІП