
У ДУ "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" праводзяцца аперацыі па ўжыўленні ў косці верхняй і ніжняй сківіцы імплантатаў ў якасці асновы для прымацавання як здымных, так і не здымных стаматалагічных пратэзаў.
ПАКАЗАННІ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ІМПЛАНТАЦЫІ ЗУБОЎ
Да імплантацыі зубоў звяртаюцца ў тых выпадках, калі выратаваць зуб немагчыма. Па розных прычынах можа адбыцца хуткае разбурэнне цела і кораня зуба. І з-за недастатковай жавальнай нагрузкі на яго атрафуецца прылеглая да разбуранага зубу вобласць дзясны. Пасля таксама змяняецца тваравы рэльеф. Каб гэтага не дапусціць выкарыстоўваюць ўжыўленне імпланта на месца страчанага зуба, на які затым мацуецца каронка.
ПРАВЯДЗЕННЕ ІМПЛАНТАЦЫІ ЗУБОЎ У РКМЦ
Імплантацыя зубоў падзяляецца на некалькі этапаў. У ДУ РКМЦ выконваюцца першыя этапы:
- Падрыхтоўчы (стаматалагічнае і прамянёвая абследаванне сківічнага апарата)
- Хірургічны (ўжыўленне імпланта)
Для імплантацыі выкарыстоўваем імпартныя матэрыялы (Ізраіль).
СУПРАЦЬПАКАЗАННІ
- парушэнне згусальнасці крыві
- анкалагічныя захворванні
- запаленчыя працэсы ў поласці рота
- цукровы дыябет
- разбурэнне злучальнай тканкі ў сківічнай вобласці
ПАДРЫХТОЎКА
На падрыхтоўчым этапе ўрачом-стаматолагам прызначаецца абследаванне пацыента для выяўлення супрацьпаказанняў да імплантацыі зубоў. Пацыент павінен, акрамя стаматалагічнага абследавання, наведаць тэрапеўта, здаць аналізы. І, калі спатрэбіцца, прайсці абследаванне ў іншых медыцынскіх спецыялістаў.
ЯК ТРАПІЦЬ НА ПРАФЕСІЙНУЮ ЧЫСТКУ ПОЛАСЦІ РОТА Ў РКМЦ
- Патэлефанаваць у кантакт-цэнтр для запісу на прыём
- У рэгістратуры заключыць дагавор на аказанне платных паслуг
- Аплаціць рахунак у касе РКЦ або праз АРІП
- Прыйсці на прыём у прызначаны час
Кошт паслуг залежыць ад колькасці праведзеных маніпуляцый і выкарыстаных расходных матэрыялаў.