МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАПАМОГА, ЯКАЯ АКАЗВАЕЦЦА СПЕЦЫЯЛІСТАМІ МЕДЫЦЫНСКАЙ РЭАБІЛІТАЦЫІ
Асноўная канцэпцыя працы аддзялення: індывідуальны, комплексны, мультыдысцыплінарны падыход у аднаўленні пацыентаў.
Віды рэабілітацыі, якія праводзяцца ў аддзяленні:
Нейрарухальная і артапедычная рэабілітацыя
Неабмежаваныя магчымасці для нейрарухальнай i артапедычнай рэабiлiтацыi, пачынаючы з рабатызаваных артапедычных прылад з разгрузкай вагі для ранняй вертыкалізацыі да фізіятэрапеўтычнага лячэння на апаратах апошніх пакаленняў лепшых сусветных вытворцаў.Трэніроўка рухальных і каардынатарных парушэнняў з ужываннем тэхналогіі біялагічна зваротнай сувязі.
Позняя рэабілітацыя < / b> пры рухальных парушэннях пасля інсульту і < b>траўматалагічных захворванняў.
Поўны спектр рэабілітацыі пры вертэбрагенных захворваннях
- мануальная тэрапія;
- дазаванае апаратнае выцяжэнне (у тым ліку - падводнае);
- ударна-хвалевая тэрапія;
- гідракінезатэрапія (водныя трэнажоры ў басейне);
- рэфлексатерапія;
- карбаксітэрапія, фармакапунктура;
- кiнэзiятэйпiраванне.
Увесь аб'ём кардыярэабілітацыі
Праводзіцца з выкарыстаннем самых сучасных кардыятрэнажораў.
Аднаўленне пасля аператыўных умяшанняў
Праводзіцца ў адпаведнасці з пратаколамі паскоранай рэабілітацыі пасля аперацый (ERAS Fast-Trak Sugery).
Больш падрабязную інфармацыю аб усіх паслугах аддзялення гл. рэабілітацыйныя праграмы і фізіятэрапеўтычнае лячэнне.
ПАРАДАК АКАЗАННЯ ДАПАМОГІ
Медыцынская рэабілітацыя пацыентаў ажыццяўляецца на дагаворнай аснове.
Аддзяленне працуе штодня з 8.00 да 20.00.
Звярніце ўвагу:
Прыём урача-рэабілітолага праводзіцца на базе папярэдніх абследаванняў.
Для запісу на прыём да рэабілітолага і для атрымання даведачнай інфармацыі звяртайцеся ў кантакт-цэнтр па тэл. 8 (017) 543-44-44 i 8 (029) 543-44-45.