Прамянёвая дыягностыка
Прамянёвая дыягностыка прадстаўлена высокатэхналагічным абсталяваннем новага пакалення высокага і экспертнага класаў. Цалкам лічбавыя камп'ютарызаваныя сродкі візуалізацыі забяспечваюць высокую якасць дыягнастычных даследаванняў, дазваляюць удасканаліць руцінныя даследаванні і дапоўніць дыягнастычныя працэдуры апошнімі інавацыйнымі рашэннямі.
МАГЧЫМАСЦІ ПРАМЯНЁВАЙ ДЫЯГНОСТЫКІ Ў РКМЦ
У цэнтры выконваюцца:
- усе віды традыцыйнай канвенцыйнай рэнтгенаграфіі;
- функцыянальныя даследаванні касцёва-сустаўнага апарата;
- камп'ютарная рэнтгенаўская і
- магнітна-рэзанансная тамаграфія галавы, тулава, сэрца і сасудаў, апорна-рухальнага апарата, у тым ліку інавацыйныя методыкі, як 2-энэргетычная спектральная камп'ютарная тамаграфія нырак пры мачакаменнай хваробы з аналізам хімічнага складу канкрэментаў для выбару тактыкі лячэння і падлік кальцыевага індэкса каранарных артэрый метадам камп'ютарнай тамаграфіі;
- лічбавая мамаграфія з функцыяй аб'ёмнага тамасінтэзу і спектральнай кантраснай мамаграфіяй, якія дазваляюць выяўляць непальпаваныя утварэнні малочнай залозы на ранніх даклінічных стадыях захворвання;
- кантрасная МРТ-мамаграфія;;
- ультрагукавая дыягностыка органаў брушнай поласці з магчымасцю эластаграфіі печані, забрушыннай прасторы, нырак, органаў малога таза ў жанчын і мужчын, органаў машонкі, слінных залоз, шчытападобнай залозы, малочных залоз, буйных суставаў, сасудаў;
- пункцыйная празскурная біяпсія пад кантролем УГД утварэнняў малочных і шчытападобнай залоз, павярхоўна размешчаных лімфавузлоў і мяккіх тканак;
- рэнтгенаўская дэнсітаметрыя стандартных зон на прадмет выяўлення пачатковай страты касцяной тканкі і астэапарозу, а таксама даследаванне па методыцы «Усё цела» з аналізам кампазіцыйнага складу, каляровым карціраваннем і СААЗ класіфікацыяй па індэксе масы цела, морфаметрыя цэл пазванкоў, аналіз абсалютнай рызыкі 10-гадовага пералому бядра, пр.;
- 2D і 3D рэнтгенаграфія сківічнай вобласці для выбару і планавання пратэзавання зубоў.